Сьцяг Летувы — афіцыйны дзяржаўны сымбаль Летувіскай Рэспублікі, уяўляе сабой прастакутнае палотнішча з трох роўнавялікіх гарызантальных палос: верхняй — жоўтага, сярэдняй — зялёнага і ніжняй — чырвонага колеру. Суадносіны шырыні сьцяга да яго даўжыні 3:5.

Сьцяг Летувы
Летува
Сьцяг Летувы
Прапорцыі 5:3[d]
Прыняты 1820

15-ы артыкул Канстытуцыі Летувіскай Рэспублікі, прынятай рэфэрэндумам 1992, усталёўвае колеры Дзяржаўнага сьцяга — жоўты, зялёны, чырвоны. Дэталёвае апісаньне й парадак выкарыстаньня вызначае Закон аб Дзяржаўным сьцягу і іншых сьцягах (новая рэдакцыя 1 верасьня 2004).

Прапорцыі сьцяга ў 19892004 1:2, як і ў сьцягу Летувіскай ССР. З 1 верасьня 2004 прапорцыі зьмененыя на 3:5.

Жоўты колер сымбалізуе сьвятло і сонца, зялёны — траву, чырвоны — кроў, разьлітую за Летуву.

Выкарыстаньне рэдагаваць

Афіцыйнае выкарыстаньне Дзяржаўнага сьцяга Летувы, сьцягоў іншых дзяржаў і іншых сьцягоў рэглямэнтуе Закон аб Дзяржаўным сьцягу й іншых сьцягах (новая рэдакцыя 1 верасьня 2004. Паводле артыкула 5 закона, Дзяржаўны сьцяг стала падняты на наступных будынках (альбо над імі або перад імі):

  • Сойма Летувіскай Рэспублікі
  • Рэзыдэнцыі прэзыдэнта
  • Ураду Летувіскай Рэспублікі, міністэрстваў і адміністрацый начальнікаў паветаў
  • Канстытуцыйнага суду і іншых суднаў
  • Генэральнай пракуратуры
  • Банку Летувы
  • Галоўнай выбарчай камісіі
  • Вежы Гедыміна ў Вільне
  • рад самакіраваньняў
  • у пунктах памежнага кантролю (у міжнародных аэрапортах, марскіх і рачных партах, чыгуначных вакзалах і т. п.)

Дзяржаўны сьцяг вывешваецца таксама на будынках (паднімаецца на шчоглах і флагштоках) органаў мясцовага самакіраваньня, грамадзкіх аб'яднаньняў, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый незалежна ад формаў уласнасьці, а таксама на жылых хатах у дні дзяржаўных сьвят. У Дзень чорнай стужкі 23 жніўня і Дзень генацыду габрэяў 23 верасьня сьцягі павінны быць прыспушчаныя і забясьпечаныя жалобнымі чорнымі стужкамі.

Гісторыя рэдагаваць

Выява летувіскага нацыянальнага сьцягу фармавалася ў 19171918 з улікам традыцый геральдыкі і летувіскага народнага дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва. Камісію, выработавшую праект летувіскага сьцяга, склалі навуковы і грамадзкі дзеяч Ёнас Басанавічус, мастак Антанас Жмуйдзінавічус і археоляг, краязнаўца, мастак Тадас Даугірдас. Ё. Басанавічус прапанаваў выкарыстаць колеры, якія часьцей за іншыя сустракаюцца ў летувіскім народным тэкстылі. Кіруючыся гэтай прапановай, мастак А. Жмуйдзінавічус падрыхтаваў праект з палосамі чырвонага і зялёнага колераў, якія часьцей за іншыя сустракаюцца ў народных тканінах. Па прапанове Т. Дагірдаса была уведзеная паласа жоўтага колеру, сымбалізуючага сьвітанак. Жоўта-зялёна-чырвоны трыкалор быў зацьверджаны Радай Летувы 19 красавіка 1918 як часовы сьцяг Летувы.

 
Сьцяг Летувіскай ССР 1953 году

У канстытуцыях 1922 і 1928 Дзяржаўны сьцяг спалучае жоўтую, зялёную, чырвоную палосы. У 1940 з далучэньнем Летувы да СССР да сьцяга дадалася савецкая эмблема серп і молат. Затым яго сьцяг зьмяніла чырвонае палотнішча з сярпом і молатам. У 1953 быў усталяваны сьцяг з трох гарызантальна разьмешчаных каляровых палос чырвонага колеру (восем дванаццатых шырыні), белага (адна дванаццатая шырыні) і зялёнага (тры дванаццатых шырыні палотнішча) колераў з залатымі сярпом, молатам і пяціканцовай зоркай.

Жоўта-зялёны чырвоны трыкалор у якасьці нацыянальнага сьцяга стаў шырока публічна выкарыстоўвацца ўлетку 1988. Па ініцыятыве Саюдзіса 7 кастрычніка 1988 адбылася цырымонія ўзьняцьць нацыянальнага трыкалора на вежы Гедыміна ў Вільне. Сьцяг быў зноўку ўзаконены і атрымаў афіцыйны статус у якасьці сьцяга Летувіскай ССР 18 лістапада 1988 папраўкамі, занесенымі ў Канстытуцыю Летувіскай ССР Вярхоўнай Радай Летувіскай ССР. 25 студзеня 1989 Прэзыдыўм Вярхоўнай Рады зацьвердзіў яго колеры, якія абапіраюцца на ўзоры сьцяга Летувіскай Рэспублікі пэрыяду паміж Першай і Другой сусьветнымі войнамі.

У Вільне на вежы Гедыміна летувіскі сьцяг упершыню быў падняты 1 студзеня 1919 невялікай групай добраахвотнікаў летувіскіх ваенных фармаваньняў. У памяць аб гэтым у ліку іншых сьвят і памятных дзён усталяваны дзень Сьцяга Летувы (па-летувіску: Lietuvos Vėliavos diena) 1 студзеня.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Сьцяг Летувысховішча мультымэдыйных матэрыялаў