Васількі (Менская вобласьць)

вёска ў Пухавіцкім раёне Беларусі

Васількі́[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Рудзенскага сельсавету.

Васількі
трансьліт. Vasiĺki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Рудзенскі
Насельніцтва: 126 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Паштовы індэкс: 222822
СААТА: 6244757021
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°33′33″ пн. ш. 27°50′16″ у. д. / 53.55917° пн. ш. 27.83778° у. д. / 53.55917; 27.83778Каардынаты: 53°33′33″ пн. ш. 27°50′16″ у. д. / 53.55917° пн. ш. 27.83778° у. д. / 53.55917; 27.83778
Васількі на мапе Беларусі ±
Васількі
Васількі
Васількі
Васількі
Васількі
Васількі

Гісторыя

рэдагаваць

На пачатку ХХ ст. вёска ў Цітвянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. Была вядома як крухмальны завод «Цітва», які пабудавалі ў 1911 годзе.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

З чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

Да 31 сакавіка 1977 году Васількі ўваходзілі ў склад Цітвянскага сельсавету, пасьля перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаваньне Рудзенскага пассавету[2].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2002 год — 18 двароў, 37 жыхароў
  • 2009 год — 126 чалавек[3]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Пастанова выканкаму Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  3. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі