Альфа Ўмар Канарэ (па-француску: Alpha Oumar Konaré; нарадзіўся 2 лютага 1946, Каес, Малі) — прэзыдэнт Малі з 8 чэрвеня 1992 да 8 чэрвеня 2002. У 1978—1980 — міністар па справах моладзі, спорту, мастацтве і культуры. У 1981—1992 — кансультант ЮНЭСКО і Праграмы разьвіцьця ААН. Абраны пасьля правядзеньня свабодных выбараў ваенным урадам Амаду Тумані Турэ. Знаходзіўся на пасадзе два тэрміны, пасьля гэтага новым прэзыдэнтам быў абраны Амаду Тумані Турэ. У 1999—2001 — старшыня эканамічнай супольнасьці заходнеафрыканскіх дзяржаваў. У 2003—2008 Канарэ займаў пасаду старшыні камісіі Афрыканскага зьвязу. У верасьні 2021 году Альфа Ўмар Канарэ быў тэрмінова шпіталізаваны ў Марока ў бальніцу Шэйх Заід у Рабаце.

Альфа Ўмар Канарэ
па-француску: Alpha Oumar Konaré
13 верасьня 2003 — 28 красавіка 2008
Папярэднік Amara Essy[d]
Наступнік Jean Ping[d]
8 чэрвеня 1992 — 8 чэрвеня 2002
Папярэднік Амаду Тумані Турэ
Наступнік Амаду Тумані Турэ
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 2 лютага 1946(1946-02-02)[1] (78 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Adame Ba Konaré[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
  1. ^ а б Alpha Oumar Konare // Munzinger Personen (ням.)