Сід Кампэадор

гішпанскі рыцар

Радрыґа «Ваяр» (гішп. Rodrigo el Campeador; 1040, в. Вівар, цяпер правінцыя Бургас, аўтаномная супольнасьць Кастылія і Леон, Гішпанія — 1099, Валенсія, цяпер Гішпанія) — князь Валенсіі (1094—1099), леґендарны герой Рэканкісты. Поўнае імя: Эль Сыд та Радрыґа Дыяс дэ Вівар, дзе Сыд ад арабскага «Сыдзі» — валадар[3].

Радрыґа «Ваяр»
Сыд Кампэадор
Князь
El Cid-estatua-(Parque de Balboa).jpg
Конная статуя (Сан-Дыега, штат Каліфорнія, ЗША)
Князь Валенсіі
17 чэрвеня 1094 — 10 ліпеня 1099
Каранацыя 17 чэрвеня 1094
Папярэднік Яфар бен Абд Алах бен Яхаф
Наступнік Хімэна Дыяс(en)
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Радрыґа Дыяс
Нарадзіўся 1040(1040), вёска Вівар(en), Каралеўства Кастылія
Памёр 10 ліпеня 1099, Валенсія
Пахаваны 10 ліпеня 1099, Сабор Дзевы Марыі(es), Бургас (Гішпанія)
Нашчадкі Сын: Дыега Радрыгес(es) (1075—1097); дочкі: Крысьціна Радрыгес(es) (нар. 1076), Марыя Радрыгес(es) (1080—1105)
Жонка Хімэна Дыяс (1046—1116)
Бацька Дыега Лаінэс(en) (1023—1058)
Подпіс Signature of El Cid.svg

Служыў пры двары кастыльскага караля Санча II, а пасьля ягонае сьмерці — Альфонса VI, пры якім стаў галоўнокамандуючым кастыльскага войску. На чале кастыльскага войска ваяваў супраць Леона і Галісіі, якімі кіравалі браты Санча II, і супраць маўрытанскай дзяржавы ў Андалюзіі. З 1080 году — у выгнаньні. У 1094 годзе захапіў Валенсію ды стаў ейным валадаром.

Набыў леґендарных рысаў ды шанаваўся за адважнага рыцара, які яднаў харобрасьць ды гуманнасьць. Пасьля свае сьмерці ў 1099 годзе Сыд ператварыўся на народнага героя, апяванага ў паэмах ды песьнях.

У культурыРэдагаваць

Таксама «Эль Сыд» зьяўляўся ў якасьці ваяводы ў 4 гістарычных стратэгічных відэагульнях на ангельскай мове: «Эпоха імпэрыяў 2: заваёўнікі» (1999, ЗША), «Medieval II: Total War»(en) (2006, Ангельшчына), «Civilization V»(en) (2010, ЗША) і «Crusader Kings II»(en) (2012, Швэцыя).

ГалерэяРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць