Валейкуны
хутар у Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі
Валейку́ны[1] — хутар у Беларусі, каля ўтоку ракі Ашмянкі ў Вяльлю. Уваходзяць у склад Гервяцкага сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Валейкуны лац. Valejkuny | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Астравецкі |
Сельсавет: | Гервяцкі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1591 |
СААТА: | 4246808026 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°45′21″ пн. ш. 26°9′3″ у. д. / 54.75583° пн. ш. 26.15083° у. д.Каардынаты: 54°45′21″ пн. ш. 26°9′3″ у. д. / 54.75583° пн. ш. 26.15083° у. д. |
± Валейкуны |
Назва
рэдагавацьВаліка або Валейка (Walica, Waleicho) — імя германскага паходжаньня[2]. Адпаведнасьць літоўскіх імёнаў на -ейка (-іка) германскім імёнам з суфіксам -к- (Вілейка — Wilico, Мінейка — Minnico, Радзейка — Radecke < Radacho і г. д.) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1515.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 161—162, 167.