Вадзім Дземідовіч

беларускі футбаліст

Вадзім Дземідовіч (нарадзіўся 20 верасьня 1985 году, Берасьце, БССР) — колішні беларускі футбаліст, нападнік. На сёньня ёсьць трэнэрам.

Вадзім Дземідовіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 верасьня 1986 (37 гадоў)
Берасьце, БССР
Рост 183 см
Вага 74 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2009
2010—2011
2012
2012
2013
2014—2015
2015—2016
2017
2017
2018
2018
2019
2021
Дынама Берасьце
Нёман
Гомель
Тарпэда-БелАЗ
Белшына Бабруйск
Нафтан
Тарпэда-БелАЗ
Дынама Менск
Менск
Тарпэда Менск
Дняпро Магілёў
Рух
Берасьцежылбуд
62 (4)
60 (10)
13 (2)
5 (0)
22 (6)
44 (13)
41 (17)
7 (0)
8 (0)
11 (2)
11 (0)
29 (12)
13 (8)

Кар’ера рэдагаваць

Пачаў кар’еру ў берасьцейскім клюбе «Дынама». У 2010—2011 гадох выступаў за клюб «Нёман», дзе выконваў функцыі нападніка. У пачатку 2012 году перайшоў у склад клюбу «Гомель». У жніўні 2012 году кантракт з «Гомелем» быў ануляваны[1], а Дземідовіч перайшоў у жодзінскі клюб «Тарпэда-БелАЗ»[2], якое пакінуў ужо ў лістападзе[3]. У студзені 2013 году падпісаў кантракт зь «Белшынай»[4]. У студзені 2014 году перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[5]. У ліпені 2015 году падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[6]. У студзені 2017 году перайшоў у менскае «Дынама»[7]. У жніўні 2017 году перайшоў у клюб «Менск»[8]. У сакавіку 2018 году падпісаў кантракт зь менскім «Тарпэда»[9], якое пакінуў у чэрвені 2018 году[10]. У жніўні 2018 году падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром»[11]. У лютым 2019 году перайшоў у берасьцейскі «Рух»[12].

Дасягненьні рэдагаваць

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Нафтан 2015 Найвышэйшая ліга 13 4
Тарпэда-БелАЗ 11 5
2016 Найвышэйшая ліга 30 12
Дынама Менск 2017 Найвышэйшая ліга 7 0
Менск 8 0
Тарпэда Менск 2018 Найвышэйшая ліга 11 2
Дняпро 11 0

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць