Вадафон

брытанскае прадпрыемства сувязі

Каардынаты: 51°24′58″ пн. ш. 1°19′11″ у. д. / 51.41611° пн. ш. 1.31972° у. д. / 51.41611; 1.31972

«Вадафон»[5][6][7] — прыватны холдынг Ангельшчыны ў галіне сотавай сувязі, заснаваны ў 1981 годзе ў якасьці «Стратэгічнага радыё Ракал».

«Вадафон»
анг. Vodafone
Тып публічная кампанія
Лістынг на біржы Лёндан: VOD
Дэвіз Разам мы можам
Заснаваная 1981 (43 гады таму)
Заснавальнікі «Ракал Электроніка»
Уласьнікі «Сувязь Эміратаў» (15%)[1]
Краіна Ангельшчына
Разьмяшчэньне графства Бэркшыр
Адрас Ньюбэры, вуліца Злучэньня
Ключавыя фігуры Жан-Франсуа Боксмер (старшыня), Маргарыта Дэла-Вале (генэральны дырэктар)[2]
Галіна сфэра паслугаў
Прадукцыя стацыянарны тэлефон[d] і мабільная сувязь[d]
Паслугі сотавая сувязь, інтэрнэт-тэлебачаньне, тэлефанія, шыракапалоснае Сеціва, Інтэрнэт рэчаў, воблачныя вылічэньні, штучны інтэлект, віртуальная рэчаіснасьць, сетка як плятформа[3]
Абарачэньне 36,717 млрд эўра (2024 фін.год)[4]
Апэрацыйны прыбытак 3,665 млрд эўра (2024 фін.год)
Чысты прыбытак 1,505 млрд эўра (2024 фін.год)
Лік супрацоўнікаў 93 000 (2024 год)
Даччыныя кампаніі «Вадафон Нямеччыны», «Вадафон Турэччыны» і «Вадафон Эгіпту»
Аўдытар «Эрнст і Янг»

На 2024 год быў адным зь вядучых прадпрыемстваў сувязі ў Эўропе і Афрыцы. Падаваў паслугі сотавай сувязі і стацыянарнай тэлефаніі для больш як 330 млн абанэнтаў у 15 краінах. У супольніцтве зь іншымі сотавымі сеткамі ў яшчэ 45 краінах аказваў паслугі прадпрыемствам. Таксама меў адну з найбольшых у сьвеце сетак у галіне Інтэрнэту рэчаў, якая ахоплівала 175 прыладаў. У Эўропе быў сотавым апэратарам у 8 краінах: Альбаніі, Вялікабрытаніі, Грэцыі, Ірляндыі, Нямеччыне, Партугаліі, Румыніі і Чэхіі. У Афрыцы аказваў адпаведныя паслугі ў 6 краінах: Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, Лесота, Мазамбіку, Паўднёвай Афрыцы, Танзаніі і Эгіпце. У Азіі быў сотавым апэратарам у Турэччыне. Налічваў звыш 300 млн сотавых абанэнтаў і 21 млн стацыянарных. Быў 2-й найбольшай у Эўропе плятформай інтэрнэт-тэлебачаньня для 17 млн абанэнтаў[8].

Уласная сетка сотавай сувязі 5-га пакаленьня дзейнічала ў 8 краінах Эўропы з ахопам 236 гарадоў. Паслугу шыракапалоснага доступу ў Сеціва аказвалі для 52 млн хатніх гаспадарак на хуткасьці звыш гігабіту за сэкунду. «Вадафон» абслугоўваў звыш 4,8 млн установаў у галіне энэргетыкі і жыльлёвых паслугаў, дастаўкі і перавозак, страхаваньня і аўтамабільнай прамысловасьці, а таксама раздробнага гандлю і вытворчасьці. Быў найбольшым у сьвеце пастаўніком злучэньня з разьлеглымі сеткамі 192 краінаў. Меў 200 млн абанэнтаў сувязі ў 8 краінах Афрыкі, у тым ліку 5-га пакаленьня ў Кеніі, Лесота, Мазамбіку, Паўднёвай Афрыцы і Танзаніі. Сярод іншага, «Вадафону» належала першая і найбольшая ў Афрыцы мабільная служба грашовых пераводаў «М-Пэса» з удзелам 79 млн абанэнтаў, празь якую ў 8 краінах штодня пераводзілі 1 млрд даляраў. Таксама сеткі сотавай сувязі 4-га пакаленьня ахоплівалі 85 % насельніцтва[8]. Прадпрыемства налічвала 93 000 супрацоўнікаў і падраднікаў[9].

«Вадафон» уваходзіў у 5-ку найбольшых пастаўнікоў Сеціва, у тым ліку празь віртуальныя прыватныя сеткі ў 74-х краінах. Быў адным з найбуйнейшых у сьвеце апэратараў марскіх падводных кабэляў сувязі. Аказваў паслугі роўмінгу ў 168 краінах[10].

Мінуўшчына

рэдагаваць

У 1981 годзе ангельскае прадпрыемства «Ракал Электроніка» заснавала «Стратэгічнага радыё Ракал». 1 студзеня 1985 году праз сотавую сетку холдынгу «Ракал Сувязь» ажыцьцявілі першае мабільнае тэлефанаваньне ў Вялікабрытаніі. 26 кастрычніка 1988 году 20 % паёў прадпрыемства разьмясьцілі на Лёнданскай фондавай біржы. 16 верасьня 1991 году холдынг перайменавалі ў «Вадафон». У 1991 годзе «Вадафон» зьдзейсьніў першае міжнароднае роўмінгавае тэлефанаваньне ў сетку «Сувязі Фінляндыі». У 1992 годзе «Вадафон» і «Сувязь Фінляндыі» заключылі 1-ю ў сьвеце міжнародную ўгоду аб роўмінгу ў Сусьветнай сыстэме перасоўнай сувязі. Таксама ў 1992 годзе прадпрыемства першым у сьвеце аказала паслугу кароткага паведамленьня з тэкстам «Шчасьлівага Раства»[3].

У 2001 годзе празь сетку «Вадафону» ажыцьцявілі першае тэлефанаваньне з дапамогай сотавай сувязі 3-га пакаленьня. У 2002 годзе запусьцілі пакетную радыёсувязь агульнага карыстаньня (ПРАК) для роўмінгу ў Эўропе. У 2007 годзе даччынае прадпрыемства «Сафарыком» запусьцілі мабільную службу грашовых пераводаў «М-пэса», якая стала вядучай у Афрыцы. У 2010 годзе холдынг «Вадафон» стварыў аддзел Інтэрнэту рэчаў[3].

 
Фірмовая крама ў Лідсе (2012 год)

У 2013 годзе ў Вялікабрытаніі запусьцілі сотавую сувязь 4-га пакаленьня. У чэрвені 2014 году «Вадафон» абнародаваў справаздачу аб праслухоўваньні ў 29 краінах сваёй дзейнасьці. Сярод іх у 6 краінах урады мелі наўпроставы пастаянны доступ да зьвестак сетак сотавай сувязі[11]. У 2018-м ажыцьцявілі 1-ы ў сьвеце галяграфічны званок празь сетку 5-га пакаленьня. У 2019 годзе «Вадафон» стаў 1-м у сьвеце сотавым апэратарам, які падлучыў смартфоны да дзейнай сетку 5-га пакаленьня. У 2023 годзе ў супрацы з амэрыканскім прадпрыемствам «СпэйсМабайл» (штат Тэхас) ажыцьцявілі 1-ы ў сьвеце званок з космасу ў сетку 5-га пакаленьня праз звычайны смартфон[3].

У красавіку 2023 году дзяржаўны холдынг «Сувязь Эміратаў» павялічыў сваю долю ў «Вадафоне» зь 10 да 15 %[1]. У 2024 годзе аддзел Інтэрнэту рэчаў вылучылі ў асобнае прадпрыемства[3].

  1. ^ а б Ганна Грос і Сімяон Кэр. Інвэстыцыйная група ААЭ павялічыла долю ў «Вадафоне» пасярод разгляду будовы ўправы (анг.) // Газэта «Фінансавы час» (Ангельшчына), 25 красавіка 2023 г. Праверана 5 сьнежня 2024 г.
  2. ^ Рада кіраўнікоў (анг.) // Група «Вадафон», 2024 г. Праверана 5 сьнежня 2024 г.
  3. ^ а б в г д Што мы робім (анг.) // Група «Вадафон», 2024 г. Праверана 5 сьнежня 2024 г.
  4. ^ Справаздача за 2024 фінансавы год (анг.) // Група «Вадафон», 14 траўня 2024 г. Праверана 5 сьнежня 2024 г.
  5. ^ Наталка Бабіна. «Гэта дзіўная вайна і дзіўнае бежанства» // Газэта «Наша ніва», 9 чэрвеня 2018 г. Праверана 5 сьнежня 2024 г.
  6. ^ Міхаіл Цімафееў, «Трыбуна». АБФФ адправіла заяўку на правядзеньне Супэркубка УЭФА-2021 // Газэта «Зьвязда», 17 лютага 2019 г. Праверана 5 сьнежня 2024 г.
  7. ^ Год таму ў гэтым горадзе бежанцаў было больш, чым мясцовых // «Эўрапейскае радыё для Беларусі», 30 траўня 2023 г. Праверана 5 сьнежня 2024 г.
  8. ^ а б Пра Групу «Вадафон» (анг.) // Група «Вадафон», 20 чэрвеня 2024 г. Праверана 5 сьнежня 2024 г.
  9. ^ Хто мы (анг.) // Група «Вадафон», 2024 г. Праверана 5 сьнежня 2024 г.
  10. ^ Дзе мы працуем (анг.) // Група «Вадафон», 2024 г. Праверана 5 сьнежня 2024 г.
  11. ^ «Вадафон» распавёў аб праслухоўваньні тэлефонаў у 29 краінах сьвету // Зьвязда : газэта. — 7 чэрвеня 2014. — № 105 (27715). — С. 1. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Навіны (анг.) // Група «Вадафон», 2024 г. Праверана 5 сьнежня 2024 г.