Біржы
Бі́ржы (лет. Biržai) — горад у Летуве, пры сутоках рэк Апашчы і Аглуюны ў возеры Шырвена. Адміністрацыйны цэнтар Біржаўскага раёну Панявескага павету. Насельніцтва гораду на 2017 год — 10 954 чалавек. Знаходзяцца за 201 км на поўнач ад Вільні, недалёка ад мяжы з Латвіяй. Чыгункай (з 1938 году) злучаюцца з Панявежам.
Біржы | |||||
лет. Biržai | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1455 | ||||
Горад з: | 1589 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Панявескі | ||||
Плошча: | 16,4 км² | ||||
Вышыня: | 53 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2017) | |||||
колькасьць: | 10 954 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 667,93 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-41001 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 56°12′0″ пн. ш. 24°45′0″ у. д. / 56.2° пн. ш. 24.75° у. д.Каардынаты: 56°12′0″ пн. ш. 24°45′0″ у. д. / 56.2° пн. ш. 24.75° у. д. | ||||
Біржы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.birzai.lt/ |
Біржы — магдэбурскае места гістарычнай Жамойці, якое ў 2003 годзе абвясьцілі часткай афіцыйнага летувіскага этнаграфічнага рэгіёну «Аўкштайція».
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню Біржы ўпамінаюцца ў 1455 годзе, калі вялікі князь Казімер падараваў іх свайму сакратару Рыгору Фрыдконсу. Фрыдконс памёр бязьдзетным і Біржы перайшлі да Радзівілаў. У валоданьні Радзівілаў яны знаходзіліся з 1492 году да сьмерці Багуслава Радзівіла ў 1669 годзе, калі перайшлі ў нямецкую ўласнасьць як прыданае дачкі Багуслава. У 1589 годзе Біржы атрымалі Магдэбурскае права.
За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) Біржы значна пацярпелі. У 1701 годзе тут склалі дамову паміж маскоўскім гаспадаром Пятром І і гаспадаром Рэчы Паспалітай Аўгустам Моцным аб супольных дзеяньнях супраць швэдаў.
У другой палове XVIII стагодзьдзя места вярнулася ў валоданьні Радзівілаў. Біржы атрымалі разьвіцьцё дзякуючы таму, што яны знаходзіліся на гандлёвым шляху Рыга — Вільня.
Па падзелах Рэчы Паспалітай Біржы перайшлі да Тышкевічаў. Паводле сьпісу ўраднікаў-базылянаў Віленскай уніяцкай мітрапаліцкай япархіі за 1815 год, навучэнец Біржанскай вучэльні прылічваўся да «жамойцкай нацыі»[1]. Беларускі пісьменьнік і перакладнік Вінцэсь Каратынскі (1831—1891) у сваім нарысе пра Яўстаха Тышкевіча (1873 год) зазначаў, што той «пераехаў на сталае месца жыхарства ў мястэчка Біржы, у маяратны маёнтак свайго сваяка Міхала Тышкевіча, графа на Жмудзі», дзе «пачаў вучыцца па-жмудзінску зьбіраць народныя паданьні, песьні і прымаўкі»[2].
З 1950 году Біржы — раённы цэнтар Летувіскай ССР.