Бясплоднасьць
Бяспло́днасьць — няздольнасьць дарослага арганізма даваць даваць жыцьцяздольнае патомства.
Бясплоднасьць | |
Сынонімы | бясплодзьдзе |
---|---|
Спэцыяльнасьць | уралёгія, гінэкалёгія |
Ускладненьні | хутчэйшае старэньне і схільнасьць да раку |
Прычыны | узьдзеяньне супрацьзачаткавага сродку, нястача вітамінаў і спарон |
Фактары рызыкі | запаленьне кнуравывадных шляхоў і маціцы, ганарэя і сухоты |
Мэтад дыягностыкі | адсутнасьць цяжарнасьці цягам году пры рэгулярным плоцевым жыцьці без засьцярогі |
Лячэньне | штучнае асемяненьне |
Лекі | гармоны: ганадалібэрын, ганадатрапін |
Частасьць | 113 млн (2015 год) |
Бясплоднасьць у Вікісховішчы |
Пры адсутнасьці цяжарнасьці цягам году пры рэгулярным плоцевым жыцьці без засьцярогі шлюб лічаць бясплодным. Пры відавочнай паталёгіі жонкі або мужа дыягназ правамоцны раней. Бясплодныя шлюбы ёсьць мэдыка-дэмаграфічнай праблемай. На 1995 год яны складалі 15% ад агульнага ліку шлюбаў і вагаліся ад 10 да 30% у залежнасьці ад краіны. Пашырэньне хваробы абумоўліваецца забруджаньнем навакольнага асяродзьдзя, узьдзеяньнем супрацьзачаткавага сродку, перасяленьнем насельніцтва, нездаровым ладам жыцьця і спаронам. Яна выклікае хутчэйшае старэньне арганізма, павышаную схільнасьць да раку і скарачае працягласьць жыцьця. Лячэньне бясплодзьдзя праводзяць тэрапэўтычна і хірургічна, а таксама праз штучнае асемяненьне[1].
Віды
рэдагаваць- Першасная (70%, з пачатку плоцевага жыцьця праз эндакрынную паталёгію) і другасная (праз запаленчую хваробу).
- Абсалютная і адносная.
- Набытая і прыроджаная.
- Пастаянная і часовая.
- Паталягічная і фізыялягічная.
- Арганічная і функцыянальная.
- Гвалтоўна вымушаная і добраахвотна ўсьвядомленая[1].
Чыньнікі
рэдагавацьАгульныя прычынамі бясплодзьдзя служаць: парушэньне кнуратварэньня і аагенэзу, а таксама хады зачацьця — апладненьня і перамяшчэньня аплодненай заплодкавай вузы да імплянтацыі. Да 30% выпадкаў хваробы ў мужчынаў зьвязаныя з хваратворнымі зьмяненьнямі кнуры, а таксама хібамі разьвіцьця і хваробамі кнуравывадных шляхоў, якія парушаюць жыцьцяздольнасьць і рухомасьць народкаў ды будову кнурной плязмы. Іншымі чыньнікамі служаць ганарэя і сухоты. Прычынамі да 70% усіх выпадкаў бясплоднасьці ў жанчынаў служаць парушэньні маціцы, яе трубак і шыйкі, а таксама эндакрыннай сыстэмы і атрыманыя пры родах. Гэтыя парушэньні ўзьнікаюць празь хібы разьвіцьця плоцевых органаў, парушэньне дзейнасьці яечнікаў і іншых залозаў унутранай сакрэцыі, нястачу вітамінаў у арганізьме, хранічныя запаленчыя хваробы і пухліны, а таксама праз спайкавы працэс[1].
Беларусь
рэдагавацьЗа 2001—2013 гады лік бясплодных жанчынаў у Беларусі павялічыўся ўдвая, у выніку чаго іх доля сярод жанчынаў Беларусі дасягнула 14,5%[2]. На 2014 год у Беларусі налічвалася на 100 000 насельніцтва 148 выпадкаў жаночай бясплоднасьці і 24 выпадкі мужчынскай[3].
У жывёлаў
рэдагавацьБясплодзьдзе ў жывёлаў бывае набытым і прыроджаным. Бясплоднай лічаць маладую самку, што не апладнілася празь месяц пасьля дасягненьня фізыялягічнай сьпеласьці, і самку, што празь месяц пасьля родаў была асемянёная, але не апладнілася. У цялушак — пасьля 18 месяцаў, у кабылаў — 3 гады, у ярак — 12 месяцаў, у сьвінак — 9 месяцаў. Асноўнымі прычынамі парушэньня плоднасьці жывёлаў служаць: 1) недастатковае і залішняе харчаваньне, 2) нястачу вітамінаў А, Е, Д і Б, а таксама такіх мінэральных рэчываў, як кальц і фосфар, ды такіх мікраэлемэнтаў, як ёд, кобальт, медзь, марганец і цынк; 3) перакормліваньне канцэнтраванымі кармамі, 4) недастатковае кармленьне цяжарнай жывёлы і маладняка. Таксама прычынай хваробы могуць быць плоцевыя хваробы, хваратворныя роды, затрымка пасьледу, субінвалюцыя маціцы, а таксама захворваньні трыхаманоз, кампілабактэрыёз і бруцэлёз[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Іван Дуда. Бясплоднасьць // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — С. 418. — 511 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0068-4
- ^ Вікторыя Целяшук. Як стварыць моду на сям’ю // Сямейная газэта. — 23 студзеня 2014. — № 1 (5). — С. 2, 3.
- ^ Сьвятлана Барысенка. 820 дзяцей пасьля ЭКА нарадзіліся ў краіне летась / адказн. Вікторыя Целяшук // Сямейная газэта. — 22 траўня 2014. — № 7 (11). — С. 6.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |