Запло́дкавая ву́за (навук. аацыт, радзей авацыт) — жаночая гамэта жывёлаў, вышэйшых расьлін, а таксама шматлікіх водарасьцей і іншых пратыстаў, якім уласьціва аагамія. Як правіла, заплодкавыя вузы — гаплоідныя вузы, але могуць мець іншую плоіднасьць у поліплоідных арганізмаў.

Чалавечая заплодкавая вуза

Чалавечая заплодкавая вуза мае дыямэтар прыкладна 130 мкм.

У цытаплазьме заплодкавых вузаў (ааплазьме) утрымліваюцца сукупнасьць пажыўных рэчываў — жаўток.

Заплодкавая вуза ўтворацца ў выніку аагенезу. Пасьля апладненьня з аплодненай заплодкавай вузы (зыготы) разьвіваецца эмбрыён. Пры партэнагэнэзе эмбрыён, а затым новы арганізм разьвіваецца зь неаплодненай заплодкавай вузы.

Глядзіце таксама

рэдагаваць