Уралёгія (ад грэц. υρον — мача й грэц. λογος — вучэньне, навука) — навука пра паходжаньне, працяканьне, выяўленьне, лячэньне і папярэджаньне хваробаў органаў мочапалавой сыстэмы, нырак і мочавывадных шляхоў чалавека.

Уралёгія

Ёсьць часткай клінічнай мэдыцыны, што вылучылася зь хірургіі. Асобныя галіны ўралёгіі тычацца раку і сухотаў. Таксама вылучаюць дзіцячую ўралёгію, андралёгію і ўрагенікалёгію[1].

Беларусь

рэдагаваць

У 1953 годзе Беларускі дзяржаўны інстытут удасканаленьня лекараў адчыніў катэдру ўралёгіі. У 1954 годзе Менская абласная клінічная лякарня стварыла аддзяленьне ўралягічнае аддзяленьне. Курсы па ўралёгіі праводзяць 4 мэдычныя ВНУ Беларусі: Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт, Віцебскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт, Гарадзенскі дзяржаўны мэдыцынскі ўнівэрсытэт і Гомельскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт. Уклад у разьвіцьцё ўралёгіі зрабілі: Абрам Міхельсон і Мікалай Саўчанка — лячэньне прыроджаных хваробаў органаў мочаплоцевай сыстэмы; Аркадзь Грэсь і Вячаслаў Мохарт — лячэньне нэўрагеннага мачавіка; Анатоль Маўрычаў, Аляксандар Строцкі і Мікалай Нечыпарэнка — уралёгія раку; І. А. Скобевус і З. А. Трафімава — дзіцячая ўралёгія; Валер Пілатовіч, Мікалай Саўчанка і Г. Т. Казлоў — крывячышчаньне і перасадка ныркі[1].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Уралёгіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў