Асемяненьне
увядзеньне спэрмы ў генітальны тракт саміцы
Асемяненьне — забесьпячэньне сустрэчы плоцевых вузаў (яек і жыўчыкаў[1]) жывёлаў дзеля апладненьня, што дасягаецца пры ўмове адначаснага высьпяваньня гамэтаў абедзьвюх плоцяў.
Віды
рэдагаваць- Вонкавае. У большасьці жывёлаў, што жывуць або размнажаюцца ў вадзе (колцавыя чарвякі, двухстворкавыя мяккуны, іголкаваскурыя, кішачнаполасьцевыя(en), бясчэрапныя(en), кругларотыя, большасьць рыб, бясхвостыя земнаводныя).
- Унутранае. У некаторых водных(en) і пераважнай большасьці наземных жывёлаў(en) (плоскія(be) і круглыя чарвякі, многія чэлясаногія і мяккуны, большасьць хрыбетных — акулы, хімэры і некаторыя касьцістыя рыбы, вышэйшыя хрыбетныя).
- Прамежкавае (вонкава-ўнутранае). Пры ім самец выдаляе кнуру (у выглядзе кропляў семявой вадкасьці або спэрматафораў(be)) у зьнешняе асяродзьдзе, на субстрат(en), дзе яе захоплівае саміца. Сустракаецца ў многіх ніжэйшых чэлясаногіх, што жывуць у вадзе, і хвастатых земнаводных.
- Штучнае(en). Выкарыстоўваецца пры разьвядзеньні рыбы і жывёлаў[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Анатоль Леанцюк. Спэрматазоід, жыўчык // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 15. — С. 109-110. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2
- ^ Асемяненьне // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 2. — С. 27. — 480 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0061-7