Апладненьне
Апладненьне — зьліцьцё мужчынскай і жаночай плоцевых вузаў (гамэтаў), што служыць сродкам плоцевага размнажэньня чалавека, жывёлаў і расьлінаў. Утварае зыготу, што дае пачатак новаму арганізму. Пры гэтым аднаўляецца дыплёідны набор храмасомаў, уласьцівы саматычным вузам арганізму, і перадаюцца спадчынныя прыкметы бацькоў. У чалавека і жывёлаў адбываецца ў выніку асемяненьня. У голанасенных і кветкавых расьлінаў — у выніку апыленьня. У кветкавых расьлінаў ажыцьцяўляецца двайное апладненьне.
Віды
рэдагаваць- Вонкавае. Плоцевыя вузы зьліваюцца па-за арганізмам. У большасьці жывёлаў, што жывуць у вадзе (іголкаваскурыя і мяккуны, шэраг земнаводных і рыбаў) з адкладаньнем у навакольным асяродзьдзі кнуры і яйцаклетак, дзе тыя зьліваюцца.
- Унутранае. Адбываецца ўнутры плоцевых органаў асобіны (перакрыжаванае і самаапладненьне). Пераважна ў наземных жывёлаў з адмысловымі прыдаткавымі плоцевымі органамі для пераносу кнуры зь цела самцоў у цела саміцаў. У вышэйшых расьлінаў назіраецца аагамія. У ніжэйшых расьлінаў — таксама анізагамія, ізагамія і кан’югацыя[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Апладненьне // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 1. — С. 428. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0036-6
Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |