Кнура́[1], таксама — спэ́рма (ад грэц. σπερμα — насеньне, эякулят) — вадкасьць (каламутная, глеўкая, сьветла-шэрага колеру), вылучаная пры плоцевым акце мужчынамі, а таксама самцамі жывёлаў. Складаецца з народкаў і насеннай вадкасьці. Таксама чалавечая кнура ўтрымлівае мноства кампанентаў: розныя фэрмэнты, серу, медзь, магн, вапень, вітамін C і B12, фруктозу, вітаміны, якія спрыяюць выжываньню народкаў і забясьпечваюць ім руханьне ў насеннай вадкасьці. Кнура вырабляецца ў насенных бурбалках, якія знаходзяцца ў вобласьці таза. Акрамя таго, насенныя бурбалкі ўтрымліваюць 15 розных вылучэньняў прадсталёвай залозы, якія стымулююць цягліцавыя скарачэньня і пашырэньне крывяносных сасудаў. Працэс, які прыводзіць да выхаду кнуры, называецца эякуляцыя .

Народак і заплодкавая вуза
Чалавечая кнура ў кубку Пэтры
Чэлес падчас эякуляцыі

Склад кнурыРэдагаваць

Рэчывы, якія зьмяшчаюцца ў кнуры: аскарбінавая кісьля, характэрныя для кожнай групы крыві антыцелы, халестэрын, халін, цытрынавая кісьля, фруктоза, дэзаксірыбануклеінавая кісьля, даказагексаенавая кісьля, ціянакабаламін, глутаціён, іназіт, малочная кісьля, сьпермін, мачавіна, гіалуранідаза, гіалуронавая кісьля, піраразынковая кісьля, пірымідын, сьпермідын, мачавая кісьля, іёны Zn2+, Cl-, Ca2+, Mg2+, NO3-, PO43-, K+, Na+.

КрыніцыРэдагаваць

  Кнурасховішча мультымэдыйных матэрыялаў