Бутвін

(Перанакіравана з «Бутывін»)

Бутвін (Ботвін, Ботвінь, Батвіні, Бацьвін), Буцьвін — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Butwin
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Buto + Wino
Іншыя формы
Варыянт(ы) Ботвін, Буцьвін, Ботвінь, Батвіні
Вытворныя формы Батвін
Зьвязаныя імёны Uinebod
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Бутвін»

Паходжаньне

рэдагаваць

Бутвін або Ботвін (Butwin, Botvin[1], Botuini[2], Botwin[3]) і Вінібод (Uinebod[4]) — імёны германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[6] або ад асновы -буд- (-бод-)[7], а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Людвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Liuduin, Mondawin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловеки конюховъ илкговъскихъ на имя… Богдана Бутвиновича (12 студзеня 1520 году)[9]; дворанина нашого Ивана Ботъвинъевича (5 чэрвеня 1529 году)[10]; бояре наши Вольчаские Яковъ а Романь Ботвиневичи… тыхъ вышей менованыхъ бояръ то есть Ботвиневъ (чэрвеня 1560 году)[11]; у волости Меречскои сорокъ и чотыри чоловека конюховъ и тяглыхъ людеи илъкговъскихъ… Богдана Бутьвиновича (16 лютага 1566 году)[12]; учтивы Сенко Ботвиневичъ (7—8 лютага 1579 году)[13]; Еско Сененовичь Ботвиневичь, мещанин Могилевский (22 лютага 1580 году)[14]; Село Кошелево. <…> Федько Ботвиновичъ (20 лютага 1640 году)[15]; урожоный панъ Авдей Ботвині… отъ пана Лукаша Ботвині… пана Яна Ботвиня… пана Яроша Ботвиню (12 лютага 1663 году)[16]; zemianin j-go krolewskiey msci, woiewodstwa Mscisławskiego j-go msc pan Lukasz Botwini (12 траўня 1663 году)[17]; земянинъ его кор. млсти, воеводства Мстиславского, панъ Лукашъ Ботвини (14 траўня 1663 году)[18]; na pana Michala Jakubowicza Botwina (30 траўня 1680 году)[19]; Botwiniszki (1744 год)[20].

Носьбіты

рэдагаваць
  • Ботвін ( 785 або 786) — абат кляштараў у Нартумбрыі, Сьвяты
  • Якаў і Раман Батвіневічы — літоўскія баяры, якія ўпамінаюцца ў 1560 годзе
  • Стас, Агнешка, Сымон, Ян, Дарота, Пётар і Валенці Бацьвіновічы — жыхары вёскі Крэва (Гарадзенскі павет), якія ўпамінаюцца ў 1629 годзе[21]

Бутвіны і Бутвіновічы — літоўскія шляхецкія роды[22].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся вёска Ботвінішкі (Ботвинишки) у Віленскім павеце і каралеўская дзяржава Бутвінішкі (Бутвинишки) у Троцкім ваяводзтве[23].

На гістарычнай Ашмяншчыне існуюць вёскі Боцьвіны і Бацьвінавічы, на гістарычнай Рэчыччыне — Бацьвінава, на гістарычнай Віленшчыне — Батвінішкі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Sveriges medeltida personnamn. Hft. 4. — Uppsala, 1974. S. 485.
  2. ^ Gerchow J. Die Gedenküberlieferung der Angelsachsen. — Berlin; New York, 1988. P. 385.
  3. ^ Verdeutschungsbücher des Allgemeinen deutschen sprachvereins. — Berlin, 1900. S. 33.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne dans les registres de comptes de l’Hôtel-Dieu de Soissons au XVe siècle // L’Onomastique, témoin de l’activité humaine. Actes du Colloque d’onomastique du Creusot (mai/juin 1984). — Paris, 1985. P. 558.
  5. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 323, 1609.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  7. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  9. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 208.
  10. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 7 (1506—1539). — Vilnius, 2011. P. 471.
  11. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 216.
  12. ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 44 (1559—1566 гг.). — Менск, 2001. P. 115.
  13. ^ Акты, издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 39. — Вильна, 1915. С. 182.
  14. ^ Акты, издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 39. — Вильна, 1915. С. 523.
  15. ^ Акты, относящиеся к истории Западной России. Т. 5. — СПб., 1853. С. 59.
  16. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 17. — Витебск, 1888. С. 190—191.
  17. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 17. — Витебск, 1888. С. 206.
  18. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 17. — Витебск, 1888. С. 208.
  19. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 17. — Витебск, 1888. С. 230.
  20. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  21. ^ Яўген Анішчанка, Митковщина, Крево, Залесье, Кривляны, Козловщина инвентарь, Архіў гісторыка Анішчанкі, 12 чэрвеня 2016 г.
  22. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Б, Згуртаваньне беларускай шляхты
  23. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 38, 53.