Батвінішкі
Батвінішкі (лет. Batviniškės) — вёска ў Летуве, у міжрэччы Кены і Мерачанкі. Уваходзяць у склад Рукойнскага староства Віленскага раёну Віленскага павету.
Батвінішкі лац. Batviniški | |
лет. Batviniškės | |
Краіна: | Летува |
Павет: | Віленскі |
Раён: | Віленскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°31′41″ пн. ш. 25°36′25″ у. д. / 54.52806° пн. ш. 25.60694° у. д.Каардынаты: 54°31′41″ пн. ш. 25°36′25″ у. д. / 54.52806° пн. ш. 25.60694° у. д. |
Батвінішкі |
Назва
рэдагавацьБутвін або Ботвін (Butwin, Botwin) — імя германскага паходжаньня[1][2].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].
Гісторыя
рэдагавацьНа 1905 год фальварак Батвінішкі (Ботвінішкі) уваходзіў у склад Віленскага павету Віленскай губэрні.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1905 год — 13 чалавек[6]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 323, 1609.
- ^ Verdeutschungsbücher des Allgemeinen deutschen sprachvereins. — Berlin, 1900. S. 33.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905. С. 42.