Бутаўт (імя)
Бутаўт (Буталт, Будалт, Бутальд, Бутэлць), Ботаўт (Ботальт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Бутаўт лац. Butaŭt | |
Butald | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Buto + Wald Bodo + Wald |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Буталт, Будалт, Бутальд, Ботальт, Бутэлць, Ботаўт |
Зьвязаныя імёны | Вальбут |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Бутаўт» |
Паходжаньне
рэдагавацьБоталд або Буталд, пазьней Бодвальд (Botuald, Botaldus[1][2][3], Butaldus[4], Bodwalt[5]) і Вальдбот (Waldboth[6]) — імёны германскага паходжаньня[7]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[8] або ад асновы -буд- (-бод-)[9], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[10].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Бутаўт складаецца з асноваў -бут- (-бот-) і -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўтвід, Таўтывіл, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis), якая паходзіць ад гоцкага þiuda[11], германскага þeudo[12] 'род, народ'[13]. Такім парадкам, імя Бутаўт азначае «камель роду»[14]. Адзначалася старажытнае германскае імя Teutobod (Teuto-bod)[15].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Rex Butaut (Хроніка Віганда)[16]; Bwtold (Butold[17], 18 студзеня 1401 году)[18]; Bernardus dictus Buthouth (17 студзеня 1413 году)[19]; Butowt Montigalowycz[20], cum Butowdo… cum Stanislaus Buthowthowicz[21], Butowdus… Butowtowicz[22], Butowdum… Stanislaum Butowtowicz[23] (Butowd Montigalowicz[17]; 2 кастрычніка 1413 году)[24]; Buthaw (Ян Длугаш); Jusko Botholtowycz (30 верасьня 1471 году)[25]; nobilibus… Juszkone Butołtowicz (10 жніўня 1474 году)[26]; Вецъ Бутовтовичъ[27], Юри Бутавтовичъ[28], Станислав Бутовтович[29] (1528 год); Бутовт (1538 год)[30]; Станиславъ Петровичъ з Бютовтовичъ (1567 год)[31]; з братомъ Томашомъ Бутовтовичъ (13 жніўня 1586 году)[32]; Jerzy Butołt Andrzeykowicz[33], Leon Butolt Andrzeykowicz (1690 год)[34].
Носьбіты
рэдагаваць- Бутаўт (каля 1346 — па 1381) — князь дарагічынскі
- Бутаўт Мантыгайлавіч († па 1413) — літоўскі баярын
- Юшка Бутаўтавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1471 і 1474 гадох
- Пётар Станіслававіч Бутэлцевіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1596 годзе[35]
- Юры Янавіч Бутаўтовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1600 годзе[36]
- Ботаўты — сужэнцы-фундатары Віленскага францішканскага кляштару ў 1731 годзе[37]
- Тадэвуш Бутаўт Андрайковіч — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, пісар гродзкі пінскі ў 1777—1785 гадох[38]
- Ігнаці Бутаўт Андрайковіч — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падчашы кобрынскі ў 1793—1795 гадох[39]
З XV ст. прыдомкам Будальд (Budold) або Бутальд (Butold) карыстаўся літоўскі шляхецкі род Мантыгайлаў[40].
Бутаўты (Butowt) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[41].
Бутаўты Андрайковічы гербу Грыф — літоўскі шляхецкі род.
Ботаўты (Botowt) гербу Грыф — літоўскі шляхецкі род[42].
Бутаўты гербаў Грыф і Пелеш і Бутаўтовічы гербу Гадземба — шляхецкія роды Рэчы Паспалітай[43].
Будалты (Budołt) — літоўскі шляхецкі род[44].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Бутаўты (Бутовты) ва Ўпіцкім павеце[45].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Benedicti XIV. Pont. Opt. Max. olim Prosperi Cardinalis de Lambertinis Bullarium. T. 3. — Prati, 1846. P. 464.
- ^ Menologium, seu brevis et compendiosa illuminatio relucens in splendoribus sanctorum. — München, 1698. P. 9.
- ^ Catalogus librorum quos (in ornamentum reipublicae literariae) non sine magnis sumptibus et labore ex Italia selegit R. Martine. — Londini, 1633. P. 4.
- ^ Archives historiques de la Saintonge et de l'Aunis. T. 33. — Paris, 1903. P. 120, 324.
- ^ Bass A. Deutsche Vornamen. — Leipzig, 1909. S. 120.
- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 2006. S. 514.
- ^ Gerchow J. Die Gedenküberlieferung der Angelsachsen. — Berlin; New York, 1988. S. 384.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 209.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 34.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1424.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 551.
- ^ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 219.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 38.
- ^ Lites ac res gestae inter Polonos Ordinemque Cruciferorum. T. 2. — Posnaniae, 1892. P. 147.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 52.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 70.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 70.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 319—320.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 334.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 87.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 161.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 171.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 218.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 669.
- ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 26. — Вильна, 1899. С. 374.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo nowogródzkie 1690 r. — Warszawa, 2002. S. 174.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo nowogródzkie 1690 r. — Warszawa, 2002. S. 178.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 4. ― Вильна, 1905. С. 123.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 235.
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 140.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 8. Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2020. S. 255.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 8. Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2020. S. 330.
- ^ Stekert A. Przydomki polskie, litewskie i rusińskie. — Kraków, 1897. S. 21.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 244.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 4. — Warszawa, 1936. S. 258.
- ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 261, 263.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 4. — Warszawa, 1936. S. 297.
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 53.
Літаратура
рэдагаваць- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)