Вальбут
Вальбут (Вольбат), Вяльбут (Вяльбот) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Вальбут лац. Valbut | |
Walbot | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Walt + Boto |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Вяльбут, Вяльбот, Вольбат |
Зьвязаныя імёны | Бутаўт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Вальбут» |
Паходжаньне
рэдагавацьВальдбот або Вальбот (Waldboth, Walbot[1]) і Ботальд (Botald[2][3][4]) — імёны германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) паходзіць ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[6], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[7]. Такім парадкам, імя Вальбут азначае «корань улады»[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Клецкомъ повете село, што Волибутъ держалъ (1440—1492 гады)[9]; nobilibus domini… Michaele Wyelbuthowycz (15 красавіка 1475 году)[10]; Мартинъ Волбутович (1528 год)[11]; на Михайла Велбутовича… от Лукаша Велбутовича (1541 год)[12]; бояръ повету Велонского на имя Волбатовичовъ (1554 год)[13]; з Валбутовщины (1567 год)[14]; ur. Krzysztofowi Wielbotowiczowi Paplońskiemu (20 жніўня 1658 году)[15]; Jan Benedykt Wialbut — podstoli y kommissarz powiatu Oszmiańskiego (3 сакавіка 1712 году)[16].
Носьбіты
рэдагаваць- Валібут — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў наданьні вялікага князя Казімера
- Марцін Вальбутавіч — наваградзкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Андрэй Вальбутавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[17]
- Міхайла і Лукаш Вяльбутавіча — ашмянскія баяры, якія ўпамінаюцца ў 1541 годзе
- Ян Бэнэдыкт Вяльбут — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падстолі і камісар Ашмянскага павету
Вяльбуты гербаў Адравонж, Вяж, Даліва і Радван — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету і Вільні[18].
Вальбуты — літоўскі шляхецкі род[19].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Вяльбуты (Вяльбуты) у Ашмянскім павеце[20].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Вельбутова.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Walbott J. A. Speculum christianum politico-morale. — Colonia, 1696. P. 2.
- ^ Benedicti XIV. Pont. Opt. Max. olim Prosperi Cardinalis de Lambertinis Bullarium. T. 3. — Prati, 1846. P. 464.
- ^ Menologium, seu brevis et compendiosa illuminatio relucens in splendoribus sanctorum. — München, 1698. P. 9.
- ^ Catalogus librorum quos (in ornamentum reipublicae literariae) non sine magnis sumptibus et labore ex Italia selegit R. Martine. — Londini, 1633. P. 4.
- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. S. 514.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 43.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 340.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 63.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 27 (1541—1542). — Vilnius, 2016. P. 29.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 63.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 580.
- ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 202.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 7. Акты Городненского гродского суда. — Вильна, 1874. С. 474.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 91, 273.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 364, 845.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на В, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 181.
Літаратура
рэдагаваць- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)