Белая Вольта
Белая Вольта, вядомая таксама як Наканбэ — вярхоўе ракі Вольты ў Заходняй Афрыцы. Даўжыня каля 640 км, яе басэйн ахоплівае плошчу ў 400 000 км². Не суднаходная. Выток знаходзіцца ў Буркіна-Фасо, упадае ў возера Вольту ў Гане. Асноўныя прытокі: Чорная Вольта і Чырвоная Вольта.
У міжрэччы рэк Чорная і Белая Вольта разьмешчана сталіца Буркіна-Фасо — Уагадугу.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьБелая Вольта — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў