Будзікід, Будгед — мужчынскае імя.

Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Budo + Gido
Іншыя формы
Варыянт(ы) Будгед
Зьвязаныя імёны Гедбуд
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Будзікід»

Паходжаньне

рэдагаваць

Бода або Буда (Bodo, Budo) і Геда або Гіда (Geda, Gido) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -буд- (-бод-) (імёны ліцьвінаў Будзівід, Будар, Будрых; германскія імёны Bodwidus, Buder, Boderich) паходзіць ад бургундзкага buda 'пасол, пасланьнік' або германскага bodo 'гаспадар'[3], а аснова -гед- (-гад-, -гід-) (імёны ліцьвінаў Гедзень, Гедвін, Гедмонт; германскія імёны Gedenus, Gedovin, Gadamundus) — ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[4] або гоцкага gadiliggs 'сваяк, родзіч'[5]. Такім парадкам, імя Будзікід азначае «пышны пасланьнік»[6] (тое ж, што і імя Гедбуд). Адзначаліся старажытныя германскія імёны Leobgid (Leob-gid), Ruadgid (Ruad-gid), Theotkid (Theot-kid)[7].

У Прусіі бытавала імя Butigede (1409 год)[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Боудикидъ и братъ его Боудивидъ (Галіцка-Валынскі летапіс); terram regis Butegeyde (1290 год)[9].

Носьбіты

рэдагаваць

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся засьценак Будгеды ў Гарадзенскім павеце[10].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 328.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 320—321, 563.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 97.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
  7. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 637.
  8. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925.S. 22.
  9. ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 1. — Dorpat, 1853. S. 670.
  10. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 49.

Літаратура

рэдагаваць