Вэрона
Вэрона (па-італьянску: Verona) — горад на паўночным усходзе Італіі, у рэгіёне Вэнэта, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. Насельніцтва — 257 748 чалавек (на 2017 год). Разьмешчаны на рацэ Адыджэ.
Вэрона | |||||
італ. Verona | |||||
![]() | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | каля 550 да н. э. | ||||
Краіна: | Італія | ||||
Рэгіён: | Вэнэта | ||||
Правінцыя: | Вэрона | ||||
Кіраўнік: | Даміяна Тамазі[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 59 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Тэлефонны код: | 045 | ||||
Паштовы індэкс: | 37100, 37121–37142 | ||||
Нумарны знак: | VR | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 45°26′19″ пн. ш. 10°59′34″ у. д. / 45.43861° пн. ш. 10.99278° у. д.Каардынаты: 45°26′19″ пн. ш. 10°59′34″ у. д. / 45.43861° пн. ш. 10.99278° у. д. | ||||
Вэрона на мапе Італіі ![]() ![]() Вэрона | |||||
![]() | |||||
https://www.comune.verona.it/ |
Вэрону штогод наведваюць сотні тысячаў турыстаў, у тым ліку шмат замежнікаў, з-за яго славутасьцяў і розных штогадовых мерапрыемстваў, такіх як адкрыцьцё опэрнага сэзону. Горад абавязаны сваім гістарычнымі помнікамі і эканамічным значэньнем свайму геаграфічнаму становішчу. Заступнікам гораду лічыцца сьвяты Зінон, дзень гораду — 21 траўня.
Гісторыя
рэдагавацьДакладныя падрабязнасьці раньняй гісторыі Вэроны застаюцца загадкай, як і паходжаньне назвы. Адна з тэорыяў палягае на тым, што гэта быў горад эўганэяў, якія былі вымушаны аддаць яго кенаманамі блізу 550 году да н. э. З заваяваньнем даліны ракі По, тэрыторыя Вэроны стала рымскімі ўладаньнямі блізу 300 году да н. э. Вэрона была рымскай калёніяй у 89 годзе да н. э. Яна была клясыфікавана як муніцыпіюм у 49 годзе да н. э., калі ейныя жыхары набылі рымскае грамадзянства.
Горад меў важнае значэньне, бо месьціўся на скрыжаваньні некалькіх дарогаў. Тут рымскі вайскавод Стыліхон перамог Алярыха і ягоных вэстготаў у 402 годзе. Пазьней, у 489 годзе, Вэрона была заваяваная остготамі, пасьля чаго пачалося гоцкае панаваньне ў Італіі. Ёсьць меркаваньне, што Тэадорых Вялікі пабудаваў у горадзе асабісты палац. Заставаўся пад уладай готаў цягам усёй Гоцкай вайны, за выключэньнем аднаго дня ў 541 годзе, калі ў горад уварваўся бізантыйскі афіцэр Артабаз. Сварка паміж бізантыйскімі генэраламі праз здабычу дазволіла готам вярнуць сабе горад. У 552 годзе рымляне, ачоленымі генэрала Валерыянам I, дарэмна спрабавалі ўвайсьці ў горад, але толькі пасьля поўнага разгрому готаў, горад апынуўся ў руках рымлянаў[3].
У 569 годзе горад быў захоплены каралём лянгабардаў Альбаінам[4] у каралеўстве якога быў, у пэўным сэнсе, другім паводле значнасьці горадам. У ім жа Альбаін быў забіты сваім жа народам у 572 годзе[5]. Адальгіз, сын Дэзідэрыюса, у 774 годзе чыніў супраціў Карлу Вялікаму, які зьнішчыў Лянгабардзкае каралеўства[6]. Вэрона стала звычайнай рэзыдэнцыяй каралёў Італіі, а кіраваньне горадам набыло спадчынны характар у сям’і графа Мілё, продка графаў Сан-Баніфача. Пад уладай Сьвятой Рымскай імпэрыі і Аўстрыі Вэрона па-нямецку называлася як Бэрн, Вэльш-Бэрн або Дытрыхсбэрн. Атон I перадаў Вэроне маркізат, што прывяло да залежнасьці ад герцагства Баварыі. Тым ня менш, праз рост багацьця заможных сем’яў у 1135 годзе Вэрона была арганізаваная як вольная камуна. У 1164 годзе Вэрона аб’ядналася зь Вічэнцай, Падуяй і Трэвіза, каб стварыць Вэронскую лігу, якая ў 1167 годзе была аб’яднаная зь Лямбардзкай лігай дзеля барацьбы супраць Фрыдрыха I Барбаросы. Перамога была атрымана ў бітве пры Леньяна ў 1176 годзе, а ў 1177 годзе быў падпісаны Вэнэцыянскі дагавор, а ў 1183 годзе — Канстанцкі мір[7].
Калі Эцэліна III да Рамана быў абраны падэстам у 1226 годзе, ён скасаваў выбарную пасаду, цалкам захапіўшы ўладу. Па ягонай сьмерці Вялікая рада абрала Мастына I дэльля Скаля новым падэстам, які ператварыў «сіньёрыю» ў сямейную ўласнасьць, пакінуўшы мяшчанам долю ва ўрадзе. Ня здолеўшы быць пераабраным падэстам у 1262 годзе, ён зьдзейсьніў дзяржаўны пераварот і быў абвешчаны капітанам народу. Пасьля доўгіх забурэньняў у 1277 годзе Мастына быў забіты фракцыяй дваранаў. Панаваньне ягонага сына Альбэрта дэльля Скалі ў якасьці капітана ў 1277—1302 гады было часам няспыннай вайны супраць графаў Сан-Баніфача, якіх падтрымлівала дынастыя Эстэ. Зь ягоных сыноў, Барталямэо, Альбаіна і Канграндэ I дэльля Скаля, толькі апошні меў уладу. Ён быў вялікім воінам, князем і мэцэнатам мастацтваў, абараняючы Дантэ, Пэтрарку і Джоту. Вайною ці дамоваю ён узяў пад свой кантроль гарады Трэвіза (1308), Вічэнцу (1311) і Падую (1328). У той час, перад Чорнай сьмерцю, у горадзе пражывала больш за 40 000 чалавек[8].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Superficie di Comuni Province e Regioni italiane al 9 ottobre 2011 — ISTAT.
- ^ https://demo.istat.it/?l=it
- ^ James, Edward (2014). «Europe’s Barbarians AD 200-600». Routledge. — С. 105. — ISBN 978-1-317-86824-8.
- ^ Petersen, Leif Inge Ree (2013). «Siege Warfare and Military Organization in the Successor States (400-800 AD): Byzantium, the West and Islam». BRILL. — С. 566. — ISBN 978-90-04-25446-6.
- ^ Ghosh, Shami (2015). «Writing the Barbarian Past: Studies in Early Medieval Historical Narrative». BRILL. — pp. 134—136. — ISBN 978-90-04-30581-6.
- ^ Riché, Pierre (1993). «The Carolingians: A Family Who Forged Europe». University of Pennsylvania Press. — ISBN 978-0-8122-1342-3.
- ^ Solinas, Giovanni (1981). Storia di Verona.
- ^ Abulafia, David (2004). «Short Oxford History of Italy: Italy in the Central Middle Ages». Oxford University Press.