Стараскандынаўская мова

(Перанакіравана з «Старажытнаскандынаўская мова»)

Стараскандына́ўская мо́ва (ісьл. fornnorræna, нарв. norrønt språk) — мова паўночнагерманскай групы германскай галіны індаэўрапейскай моўнай сямʼі. Прыйшла на зьмену праскандынаўскай мове прыкладна ў VII стагодзьдзі. У XI стагодзьдзі вікінгі (варагі, нарманы) ды іншыя носьбіты стараскандынаўскай мовы мешкалі на шырокай тэрыторыі ад Вінлянду (Амэрыкі) да Волгі (украпленьні)[2]. Да XV стагодзьдзя стараскандынаўская мова разьвілася ў сучасныя мовы скандынаўскай групы (ісьляндзкая, фарэрская, нарвэская, дацкая і швэдзкая).

Стараскандынаўская мова
Ужываецца ў
Афіцыйны статус
Пісьмо лацінскае пісьмо, руны[d] і Younger Futhark[d]
Коды мовы
ISO 639-3 non

У сярэднявечнай Ісьляндыі на заходнім дыялекце стараскандынаўскай мовы стварылі найбагацейшую літаратуру. У зьвязку з тым, што амаль усе літаратурныя помнікі паходзяць з Ісьляндыі, пісьмовую стараскандынаўскую мову часта называюць стараісьляндзкай[3].

  1. ^ ScriptSource - Sweden
  2. ^ Стеблин-Каменский, М. И. История скандинавских языков. — М.; Л., 1953. С. 28.
  3. ^ Załuska-Strömberg A. Gramatyka języka staroislandzkiego. — Sztokholm, 1976.