Баруцішкі
Баруцішкі — вёска ў Беларусі, на рацэ Чапуньцы. Уваходзяць у склад Эйгердаўскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Баруцішкі лац. Baryciški | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Эйгердаўскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
СААТА: | 4229848006 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°59′50″ пн. ш. 26°3′15″ у. д. / 53.99722° пн. ш. 26.05417° у. д.Каардынаты: 53°59′50″ пн. ш. 26°3′15″ у. д. / 53.99722° пн. ш. 26.05417° у. д. |
± Баруцішкі |
Назва
рэдагавацьБарут (Baruthus) — імя германскага паходжаньня[1]. Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -бар- паходзіць ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіцё' (літаральна — «народжаны»)[2]. Імя Барут гістарычна бытавала ў Польшчы: Paulo dicto Baruth (1296 год), Henrico Baruth (1347 год), Zifrido Baruth (1423 год), Sigmund Baruth (1470—1480 гады)[3].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1940 год — 19 гаспадарак, 141 жыхар
- 1970 год — 50 жыхароў
- 1999 — 9 гаспадарак, 17 жыхароў[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Björkman E. Nordische Personennamen in England in alt- und frühmittel-englischer Zeit: Ein Beitrag zur englischen Namenkunde. — Halle, 1910. S. 25.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 1. — Wrocław, 1965—1967. S. 105.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Віртуальная Івейшчына
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.