Бармуты
Барму́ты[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Чарняўцы. Уваходзяць у склад Сігневіцкага сельсавету Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Бармуты лац. Barmuty | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Бярозаўскі |
Сельсавет: | Сігневіцкі |
Насельніцтва: | 16 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1643 |
СААТА: | 1208857006 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°27′46″ пн. ш. 24°48′38″ у. д. / 52.46278° пн. ш. 24.81056° у. д.Каардынаты: 52°27′46″ пн. ш. 24°48′38″ у. д. / 52.46278° пн. ш. 24.81056° у. д. |
± Бармуты |
Назва
рэдагавацьБэрымуд або Бэрымот (Berimud, Beremot, таксама ў германскім арэале адзначалася імя Barmot[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -бер- (-бір-) (імёны ліцьвінаў Бірын, Бірыбольд, Бэрвольд; германскія імёны Birin, Beribald, Berwoldus) паходзіць ад гоцкага baira[4], германскага bero 'мядзьведзь'[5], аснова -бар- (-бор-) (імёны ліцьвінаў Барвід, Барвін, Барвін; германскія імёны Barvid, Barwin, Barwin) — ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»)[6], а аснова -мод- (-мот-, -мут-) (імёны ліцьвінаў Мотар, Мутаўт, Эймут; германскія імёны Motar, Muotolt, Eimuot) — ад гоцкага moþs '(баявы) дух, лютасьць, адвага'[7].
Гісторыя
рэдагавацьУпамінаюцца пад назвай Бармутавічы ў 1563 годзе ў Дабучынскай воласьці Кобрынскай эканоміі, у абшары двара Блудзенскага і Блудзенскага войтаўства.
У XIX ст. Бармуты ўваходзілі ў склад Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[8].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1905 год — 204 чалавекі[9]
- 1999 год — 41 чалавек
- 2010 год — 16 чалавек
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 101.
- ^ Orme N. The Saints of Cornwall. — Oxford, 2000. P. 68.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 264.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 52.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 86.
- ^ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 111.