Балта-Адрыятычны калідор

Ба́лта-Адрыяты́чны калідо́р ці Балта-Адрыятычная вось (па-нямецку: Baltisch-Adriatische AchseBaltisch-Adriatische Achse) — эўрапейская ініцыятыва па стварэньні чыгуначнага калідору з высокай прапускной здольнасьцю з поўначы Эўропы на поўдзень, які злучыць Гданьск на Балтыйскім моры з Балёньняй на Адрыятычным. Лінія перасякае Польшчу, Чэхію, Славаччыну, Аўстрыю й Італію, злучаючы галоўным чынам высокаіндустрыялізаваныя вобласьці, такія як Варшава, Верхнесылескі вугальны басэйн, Вена, паўднёва-ўсходняя Аўстрыя і паўночная Італія. Чыгуначны калідор быў распрацаваны на базе праекту Трансэўрапейскай транспартнай сеткі (TEN-T) № 23, паводле якога была пабудавана чыгуначная лінія Гданьск — Вена ў 2003 року. Прапускаючы 24 млн тон грузаў у год, Балта-Адрыятычны калідор лічыцца адной з найважнейшых трансальпійскіх ліній у Эўропе.

Мінуўшчына рэдагаваць

З ініцыятывы аўстрыйскага Міністэрства транспарту ў 2006 року Польшча, Чэхія, Славаччына, Аўстрыя й Італія падпісалі пагадненьне пра пашырэньне чыгуначнай магістралі TEN-T 23 у мэтах фармаваньня Балта-Адрыятычнага калідору. Мэтай ініцыятывы была ліквідацыя месцаў з заторамі, увязка транспартных патокаў і злучэньне зь іншымі эўрапейскімі чыгуначнымі калідорамі, ліквідацыя структурных і геаграфічных фактараў у раёнах, які недастаткова добра абслугоўваюцца (напрыклад у землях Штырыі і Карынтыі), павышэньне канкурэнтаздольнасьці чыгунак з аўтадарогамі і рэалізацыя патэнцыялу разьвіцьця рынку пасажырскіх перавозак.

14 краінаў Эўропы падпісалі дэклярацыю, якая заклікае да рэалізацыі Балта-Адрыятычнага калідору паміж Гданьскам і Балёньняй у 2009 року. Працы пачаліся ў канцы 2008. На першым этапе было распачатае пашырэньне Коральмскай чыгункі паміж Грацам і Клягенфуртам: тады ж пачалося будаўніцтва Коральмскага тунэлю, найбуйнейшага інфраструктурнага элемэнту чыгуначнай лініі. Яго заплянавана ўвесьці ў эксплюатацыю да 2022 року. У 2012 было пачатае будаўніцтва Зэмэрынскай чыгункі, якая, як чакаецца, адкрыецца ў 2024, абыходзячы перапады вышынь на перавале Зэмэрынг.

Пастановай ад 19 кастрычніка 2011 року Балта-Адрыятычны калідор быў зьвязаны з TEN-T Rail Baltica, праектам, закліканым зьвязаць Варшаву праз Коўна, Рыгу і Талін з Хельсынкамі (ўключаючы прапанаваны тунэль паміж Хельсынкамі й Талінам). У абмеркаваньні з дэпутатам Эўрапарлямэнту Дэбарам Сэрачыяні 24 красавіка 2012 року італьянскі міністар інфраструктуры і транспарту Карада Пасэра пацьвердзіў намер італьянскага ўраду прадоўжыць Балта-Адрыятычны калідор да Анконы, за 325 км на поўдзень ад Вэнэцыі.

Чыгуначныя лініі рэдагаваць

Раёны абслугоўваньня рэдагаваць

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць