Польская дзяржаўная чыгунка
Каардынаты: 52°12′42″ пн. ш. 20°57′56″ у. д. / 52.21167° пн. ш. 20.96556° у. д.
«Польская дзяржаўная чыгунка» («ПДЧ») — дзяржаўнае прадпрыемства Польшчы, заснаванае ў верасьні 1926 году.
«Польская дзяржаўная чыгунка» | |
польск. Polskie Koleje Państwowe | |
Тып | акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 24 верасьня 1926 (98 гадоў таму) |
Уласьнікі | State Treasury[d] |
Краіна | Польшча |
Разьмяшчэньне | Варшава |
Адрас | Ерусалімскія алеі, д. 142а[1] |
Ключавыя фігуры | Крыштаф Мамінскі, Анджэй Кенсбок |
Галіна | сфэра паслугаў |
Прадукцыя | чыгуначны транспарт[d] |
Паслугі | чыгуначныя перавозкі грузаў і паяжджанаў |
Абарачэньне | 1,019 млрд злотых (2017 год) |
Чысты прыбытак | 193 млн злотых (2017 год) |
Лік супрацоўнікаў | 2250 (2017 год) |
Матчына кампанія | Міністэрства дзяржаўных актываў Польшчы |
Даччыныя кампаніі | PKP CARGO S.A.[d], PKP INTERCITY S.A.[d], Kolejowa Oficyna Wydawnicza[d], PKP Linia Hutnicza Szerokotorowa[d], Хуткая гарадская чыгунка ў Труймясце[d], Polskie Koleje Linowe[d], PKP POLSKIE LINIE KOLEJOWE S.A.[d], PGE Energetyka Kolejowa[d], TK Telekom[d], PKP Informatyka[d], Natura Tour[d], CS Szkolenie i Doradztwo[d] і Q124604907? |
На 2022 год была адным з найбольшых землеўладальнікаў Польшчы, якому належала 960 кв.км земляў, у тым ліку 520 кв.км збудаваньняў і будынкаў[2]. На гэтых землях месьцілася каля 2000 чыгуначных станцыяў, зь якіх звыш 500 абслугоўвалі перавозкі паяжджанаў[3].
Мінуўшчына
рэдагавацьУ верасьні 1926 году польскі прэзыдэнт Ігнацы Масьціцкі падпісаў Дэкрэт аб утварэньні прадпрыемства «Польская дзяржаўная чыгунка» («ПДЧ») на аснове Міністэрства чыгункі Польшчы, заснаванага ў 1919 годзе. Пры заснаваньні прадпрыемства налічвала 126 000 супрацоўнікаў, лік якіх вырас у 1939 годзе да 215 000. У верасьні 1939 году «ПДЧ» спыніла сваю дзейнасьць у сувязі зь нямецка-савецкім уварваньнем[4]. У 1948 годзе Міністэрства зносінаў Польскай Народнай Рэспублікі (ПНР) ўтварыла Галоўнае кіраўніцтва «ПДЧ», пад загадам якога працавала 345 000 чалавек. 18 сакавіка 1949 году «ПДЧ» аднавілі ў якасьці прадпрыемства. У 1951-м «ПДЧ» перадалі Міністэрству чыгункі ПНР, а ў 1957-м вярнулі Міністэрству зносінаў. У 1978-м аднавілі Галоўнае кіраўніцтва «ПДЧ» на чале зь міністрам у якасьці кіраўніка, пры якім намесьнікамі былі 3 падсакратары. У 1987 годзе прадпрыемства «ПДЧ» зноў вылучылі зь Міністэрства зносінаў. За 1990—1992 гады лік супрацоўнікаў «Польскай дзяржаўнай чыгункі» скарацілі з 340 000 да 278 000 чалавек, а ў 1998 годзе іх лік склаў 212 000.
На 2000 год «Польская дзяржаўная чыгунка» ўлучала Асяродак навучаньня і ўдасканаленьня кадраў чыгункі і Ўстанову хуткаснай гарадзкой чыгункі ў Гдыні (Паморскае ваяводзтва), Штаб аховы чыгункі ў Познані (Велікапольскае ваяводзтва) і 5 Кіраўніцтваў — 1) пасажырскіх перавозак, 2) чыгуначнай інфраструктуры, 3) чыгуначнай тэлеінфарматыкі, 4) чыгуначнай электраэнэргетыкі, 5) чыгуначных таварных грузаперавозак у Катавіцах (Сылескае ваяводзтва). У 2001 годзе «ПДЧ» пераўтварылі ў акцыянэрнае таварыства, рэгіянальныя перавозкі якога перадалі мясцоваму самакіраваньню. На 2001 год прадпрыемства налічвала 152 000 супрацоўнікаў. 1 траўня 2005 году стварылі Аддзел чыгуначных вакзалаў. На 2011 год у складзе холдынгу «Польскай дзяржаўнай чыгункі» засталося працаваць 87 000 чалавек. 3 сакавіка 2012 году адбылася катастрофа пад Шчакацінамі ў Сылескім ваяводзтве, у ходзе якой загінула 16 чалавек. На 2018 год холдынг «ПДЧ» налічваў 68 000 супрацоўнікаў. У 2019 годзе перавозкі паяжджанаў «Польскай дзяржаўнай чыгункай» вырасьлі на 25 млн чалавек да 355 млн. Пры гэтым, грузаперавозкі ўпалі на 5 %, дзе на «ПДЧ» прыпала 40 % таварных перавозак у Польшчы[5].
Кіраўнікі
рэдагаваць- Аляксандар Бадэр (1948—1951)
- Мечыслаў Зайфрыд (1978 — 31 кастрычніка 1981)
- Януш Камінскі (31 кастрычніка 1981 — 24 кастрычніка 1987)
- Януш Главацкі (1 студзеня 1988 — 30 чэрвеня 1990)
- Аляксандар Янішэўскі (1 ліпеня 1990 — 15 студзеня 1996)
- Ян Янік (15 студзеня 1996 — 30 ліпеня 1999)
- Крыштаф Цалінскі (30 ліпеня 1999 — 12 чэрвеня 2002)
- Мацей Мянцлеўскі (12 чэрвеня 2002 — 23 верасьня 2004)
- Анджэй Вах (23 верасьня 2004 — 30 сьнежня 2010)
- Марыя Васяк (30 сьнежня 2010 — 5 красавіка 2012)
- Якуб Карноўскі (11 красавіка 2012 — 30 лістапада 2015)
- Міраслаў Паўлоўскі (14 сьнежня 2015 — 3 сакавіка 2017)
- Крыштаф Мамінскі (ад 3 сакавіка 2017 году)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Зьвесткі для сувязі (пол.) // АТ «Польская дзяржаўная чыгунка», 12 сакавіка 2022 г. Праверана 28 сакавіка 2022 г.
- ^ Акцыянэрнае таварыства (пол.) // АТ «Польская дзяржаўная чыгунка», 3 кастрычніка 2021 г. Праверана 28 сакавіка 2022 г.
- ^ Нашыя станцыі (пол.) // АТ «Польская дзяржаўная чыгунка», 12 сакавіка 2022 г. Праверана 28 сакавіка 2022 г.
- ^ Ігар Мельнікаў. Польская чыгунка ў Заходняй Беларусі // Газэта «Новы час», 13 сакавіка 2016 г. Праверана 30 сакавіка 2022 г.
- ^ У мінулым годзе Польская чыгунка перавезла 355 млн чалавек // Беларуская служба Польскага радыё, 2 лютага 2020 г. Праверана 30 сакавіка 2022 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра Польшчу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |