Тунэль Хэльсынкі — Талін
Каардынаты: 59°48′22″ пн. ш. 24°49′05″ у. д. / 59.80611° пн. ш. 24.81806° у. д.
Тунэль Хэльсынкі — Талін — праект падводнага тунэлю, які б злучыў сталіцы Фінляндыі і Эстоніі па дне Фінскае затокі[1].
Паводле папярэдніх высноваў, працягласьць тунэлю ў залежнасьці ад выбару трасы складзе ня меней 60—80 км, зь якіх 50—70 км пройдуць пад вадой, што зробіць яго найдаўжэйшым падводным тунэлем у сьвеце. На думку аўтараў праекту, для абслугоўваньня танэлю спатрэбіцца будаўніцтва штучнае выспы плошчаю 6 га, на якім неабходна будзе разьмясьціць ветрагенэратары дзеля электразабесьпячэньня танэлю. Арыентыроўны тэрмін будаўніцтва — 10—15 гадоў.
Пачатковы кошт праекту вар’юецца ад аднаго більёну эўра (калі будаваць толькі грузавы тунэль) да некалькіх більёнаў (калі будзе вырашана будаваць пасажырскі тунэль). У выніку будзе значна павышаная як эканамічная інтэграцыя двух местаў, так і пасажыра- і таваразварот між паўднёвай Фінляндыяй і балтыйскімі дзяржавамі. Акрамя таго, злучэньне тунэлю з Балтыйскай чыгункай, што ўжо знаходзіцца ў стадыі будаўніцтва, зьвяжа чыгуначнымі шляхамі Фінляндыю з астатняй Эўропай. У геапалітычным сэнсе гэта дасьць магчымасьць вандраваць па ўсім Эўрапейскім зьвязе безь неабходнасьці перасячэньня мяжы з Расеяй ці змушанага выкарыстаньня паветранага або воднага транспарту.
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ Mike Collier in cooperation with BNS. (Apr 03, 2008) Helsinki mayor still believes in Tallinn tunnel (анг.). The Baltic Times. Праверана 22 кастрычніка 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Usko Anttikoski. Fixed transport connections across the Baltic from Finland to Sweden and Estonia. Preliminary feasibility assessment. — 2007.
- Ilkka Vähäaho, Pekka Raudasmaa. Feasibility Study, Helsinki–Tallinn, Railway Tunnel // Geotechnical Division of the Real Estate Department of the City Of Helsinki. — 2008.
- Jaakko Blomberg, Gunnar Okk. Opportunities for Cooperation between Estonia and Finland 2008. — Prime Minister’s Office, Finland, 2008.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Папярэдні плян тунэлю Хэльсынкі—Талін 1997 року
- Olli Keinänen. «From fantasy to vision: towards planning of Helsinki-Tallinn railway tunnel»(недаступная спасылка) City of Helsinki, International Relations, Finland, 2009.