Базыліка Сьвятога Крыжа (Варшава)

Базыліка
Базыліка Сьвятога Крыжа
Bazylika Świętego Krzyża
Базыліка Сьвятога Крыжа ў Варшаве
Базыліка Сьвятога Крыжа ў Варшаве
Краіна Польшча
Места Варшава
Адрас Кракаўскае прадмесьце[d] (3)
Каардынаты 52°14′19″ пн. ш. 21°1′0″ у. д. / 52.23861° пн. ш. 21.01667° у. д. / 52.23861; 21.01667Каардынаты: 52°14′19″ пн. ш. 21°1′0″ у. д. / 52.23861° пн. ш. 21.01667° у. д. / 52.23861; 21.01667
Канфэсія Каталіцтва
Эпархія Варшаўская архідыяцэзія[d] 
Ордэнская прыналежнасьць Ксяндзы-місыянэры
Тып будынка Малая базыліка
Архітэктурны стыль барока
Аўтар праекту Юзэф Шыман Бялёцьці
Дата заснаваньня 1757
Будаваньне 16791696 гады
Асноўныя даты:
заканчэньне будаўніцтва
19391945зьнішчаная
Рэліквіі і сьвятыні абраз сьв. Юды Тадэя
Статус ахоўваецца дзяржавай (1 ліпеня 1965)[1]
Сайт Афіцыйны сайт
Базыліка Сьвятога Крыжа на мапе Польшчы
Базыліка Сьвятога Крыжа
Базыліка Сьвятога Крыжа
Базыліка Сьвятога Крыжа
Базыліка Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Крыжа (па-польску: Kościół Świętego Krzyża) — рыма-каталіцкая царква ў Варшаве (Польшча). Знаходзіцца ў Сяродмесьці па вул. Кракаўскае прадмесьце, 3. Належыць ордэну ксяндзоў-місыянэраў Сьвятога Вінсэнта з Поля.

Мінуўшчына

рэдагаваць
 
Эпітафія Фрэдэрыка Шапэна аўтарства Леанарда Марконі
 
Статуя Хрыста з крыжам праекту Анджэя Прушынскага перад уваходам

Пад 1510 рокам на гэтым месцы згаданая капліца пад тытулам Сьвятога Крыжа.

У 1525 пабудаваны драўляны касьцёл — філія калегіяты сьв. Яна. У 1615 перабудаваны, у 1653 перададзены ордэну ксяндзоў-місыянэраў і стаў цэнтральным храмам ордэну ў Польшчы. Касьцёл стаў адным з галоўных храмаў паўднёвага прадмесьця Варшавы, хоць напачатку нават не ўваходзіў у яе межы. Аднак ужо праз тры рокі Варшава была захопленая швэдзкімі войскамі ў часе «Патопу», а касьцёл зруйнаваны. За Янам III Сабескім было вырашана ўзьвесьці сьвятыню зноўку[2]. Сучасны будынак паўстаў у 1679—1696 роках у барокавым стылі паводле праекту надворнага каралеўскага архітэктара Юзэфа Шымана Бялёцьці. 14 кастрычніка 1696 року прымас Міхал Стэфан Радзяёўскі кансэкраваў касьцёл.

У 1725—1737 былі ўзьведзеныя вежы, накрытыя позьнебарокавымі банямі, аўтарства Юзэфа Фантаны. Ягоны сын Якуб запраектаваў фасады (1756).

На Раство 1881 року ў касьцёле адбылася паніка, выкліканая чуткамі пра пажар, якія, аднак, не пацьвердзіліся. У цісканіне загінулі 29 чалавек. У гэтым здарэньні былі абвінавачаныя жыды, з-за чаго пачаўся пагром[3].

У 1889 была рэканструяваная лесьвіца перад галоўным уваходам і пастаўленая статуя Хрыста з крыжам.

У першыя ж дні Другой сусьветнай вайны сьвятыня былі зьнішчаная. Страчаныя між іншых абразы «Боская вячэра» Францішка Смуглевіча і «Ўкрыжаваньне» Ежы Сямігіноўскага. Падчас Варшаўскага паўстаньня 6 верасьня 1944 году нацысты загналі ў сьвятыню дзьве самаходныя міны, якія зруйнавалі фасады касьцёлу, зьнішчылі скляпеньні над ніжнім касьцёлам, Вялікі алтар, алтары сьв. Роха і сьв. Вінсэнта з Поля.

У 1945—1953 сьвятыня адноўленая паводле спрошчанага праекту архітэктара Збароўскага. Інтэр’ер быў рэканструяваны без барочных паліхромаў і фрэсак. У 1960—1972 рэканструяваны галоўны алтар.

У 2002 року папа Ян Павал II павысіў касьцёл сьв. Крыжа да ўзроўню малой базылікі.

У калёнах храму пахаваныя урны з сэрцамі Фрыдэрыка Шапэна і Ўладыслава Рэйманта. У храме таксама маюцца эпітафіі Балеслава Пруса, Ігнацыя Юзэфа Крашэўскага, Балеслава Масьціцкага, Ўладыслава Сікорскага і Юльюша Славацкага.

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ Rejestr zabytków nieruchomych m. st. Warszawy (пол.) (pdfПраверана 23 студзеня 2010 г.
  2. ^ Historia (пол.). swkrzyz.pl. Праверана 20 лютага 2010 г.
  3. ^ Brian Porter. When Nationalism Began to Hate. — Oxford University Press, 2002. — С. 162. — ISBN 0-19-513146-0

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Базыліка Сьвятога Крыжа (Варшава)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў