Вінцэнт дэ Поль

(Перанакіравана з «Вінсэнт дэ Поль»)

Вінцэнт дэ Поль (24 красавіка 1581, Пуі, Францыя — 27 верасьня 1660, Парыж) — каталіцкі сьвятар, пакутнік.

Вінцэнт дэ Поль
Сьвяты
Нарадзіўся 24 красавіка 1581[1]
Памёр 27 верасьня 1660(1660-09-27)[2][3][4][…] (79 гадоў)
Дзень памяці 27 верасьня[5]

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Бацькі Вінцэнта былі сялянамі. У 19-гадовым узросьце ён стаў сьвятаром і праз дванаццаць гадоў сьвятарскага служэньня быў прызначаны пробашчам парафіі Клішы ў Парыжы. У 1617 годзе сьвятар прысягнуў да канца свайго жыцьця служыць бедным і ў тым жа годзе арганізаваў Брацтва міласэрнасьці — супольнасьць сьвецкіх сясьцёр. Праз тры гады ён заснаваў мужчынскае таварыства служыцеляў бедных, а ў 1625 годзе — законную супольнасьць Місій, мэтай якой стала падрыхтоўка місій і клопат пра выхаваньне духавенства.

Паколькі сядзіба супольнасьці Місій знаходзілася побач з парыскім касьцёлам сьвятога Лазара, законьнікаў пачалі называць лазарыстамі. У 1633 годзе Вінцэнт дэ Поль разам зь Люізай дэ Марыяк заснаваў законную супольнасьць Дачок міласэрнасьці, вядомых пад назваю шарыткі (ад францускага слова charity — міласэрнасьць). Адданы сьвятар, служыцель бедных, апякун сіротак і хворых арганізоўваў сталоўкі для простага народу, а таксама палявыя шпіталі (лязарэты) падчас крывавых паўстаньняў супраць каралеўскай улады, што адбываліся ў краіне ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя.

На момант яго сьмерці ў Францыі існавала ўжо каля 800 місій лязарыстаў, якія пазьней распаўсюдзіліся па ўсім сьвеце[6].

Сьвяты лічыцца апекуном дабрачынных арганізацыяў, а таксама сіротаў і дзіцячых дамоў.

Праслаўленьне

рэдагаваць

Папа Бэнэдыкт XIII абвясьціў яго блажэнным 13 жніўня 1729 году, а папа Клімэнт XII кананізаваў 16 чэрвеня 1737 году. Мошчы сьвятога захоўваюцца ў капэле, названай у яго гонар, на вуліцы Сэўр ў Парыжы. Дзень памяці ў каталіцкай царкве — 27 верасьня.

  1. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118627171 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ Saint Vincent De Paul // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ^ Vinzenz von Paul // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  4. ^ Vincent de Paul // GCatholic.org — 1997.
  5. ^ Calendarium Romanum (лац.): Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typicaCivitas Vaticana: Typis Polyglottis Vaticanis, 1969. — С. 30.
  6. ^ Святы Вінцэнт дэ Поль, сьвятар, catholic.by