Балеслаў Прус
Бале́слаў Прус (па-польску: Bolesław Prus; сапраўднае імя і прозьвішча Аляксандар Главацкі; 20 жніўня 1847, Грубешаў каля Любліна, Царства Польскае, Расейская імпэрыя — 19 траўня 1912, Варшава, Царства Польскае, Расейская імпэрыя) — польскі пісьменьнік і журналіст.
Балеслаў Прус | |
Bolesław Prus | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Аляксандар Главацкі |
Псэўданімы | Bolesław Prus |
Нарадзіўся | 20 жніўня 1847 Грубешаў, Царства Польскае |
Памёр | 19 траўня 1912 (64 гады) Варшава, Царства Польскае |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, журналіст |
Гады творчасьці | 1872—1912 |
Кірунак | пазытывізм |
Мова | польская мова[1] |
Дэбют | 1874 |
Узнагароды | |
Подпіс | |
[[::pl:s:Bolesław Prus|Творы]] ў Вікікрыніцах | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў сям’і беднага шляхціча. Вучыўся ў Люблінскім ліцэі, адкуль у 1863 г. пайшоў у паўстаньне 1863—1864 гадоў. Быў паранены, пасьля арыштаваны; вярнуўся да вучобы ў Люблінскім ліцэі. Скончыўшы ліцэй Б. Прус паступіў на фізыка-матэматычнае аддзяленьне Галоўнай школы ў Варшаве, але кінуў вучобу ў 1870 г. з-за нястачы сродкаў. Працаваў хатнім настаўнікам, рабочым, дзяржаўным чыноўнікам.
З 1872 г. пачаў журналісцкую дзейнасьць у «Ніве», «Хатнім апекуне», «Кур’еры Варшаўскім». У 1874 г. дэбютаваў апавяданьнямі «Жыхар Паддашша» і «Якубаў сон», аўтар раманаў «Клопаты бабулі» (1874) і «Палац і хаціны» (1875). У пач. 1880-х напісаў свае найлепшыя кароткія апавяданьні «Антэк», «Шарманка», «Грахі маленства», «Камізэлька» (выйшлі ў зборніку «Першыя апавяданьні», 1881). У 1885 г. выйшла аповесьць Б. Пруса «Фарпост», у 1889 г. — буйны празаічны твор, раман «Лялька», у 1893 г. — раман «Эмансыпанткі». Сусьветную славу Б. Прусу зрабіў гістарычны раман «Фараон» (1896). У апошняе дзесяцігодзьдзе жыцьця Б. Прус працаваў над раманамі «Дзеці» (1909) і «Перамены» (застаўся няскончаным).
На беларускую мову творы Б. Пруса перакладалі Янка Брыль, Галіна Жарко, Мікола Хаўстовіч, Мікола Чарнецкі, Пятро Бітэль.
Літаратура
рэдагаваць- Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету (ч.1). — Мн., 1995.