Мцэнск
Мцэнск (па-расейску: Мценск) — горад (з 1778 году) у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Мцэнскага раёну Арлоўскай вобласьці. Насельніцтва 46,5 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1146 годзе. Мцэнск разьмешчаны на ўтоку ракі Мецна ў раку Зуша (прыток Акі), за 49 км ад Арла. У горадзе працуюць заводы — алюмінавага ліцьця АМО «ЗІЛ», «Вторцветмет», камунальнага машынабудаваньня «Коммаш», «Текмаш», біяхімічны, мэблевая фабрыка, а таксама мяса-, харча-, хлебакамбінаты, маслазавод.
Мцэнск | |||||
рас. Мценск | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1146 | ||||
Былая назва: | Амчэнск | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Арлоўская вобласьць | ||||
Раён: | Мцэнскі | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 160 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 48646 | ||||
Паштовы індэкс: | 303030 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°17′0″ пн. ш. 36°34′0″ у. д. / 53.28333° пн. ш. 36.56667° у. д.Каардынаты: 53°17′0″ пн. ш. 36°34′0″ у. д. / 53.28333° пн. ш. 36.56667° у. д. | ||||
Мцэнск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.adm-mtsensk.ru/index.html |
Гісторыя
рэдагаваць- 1146 — першая згадка Мцэнску ў Ніканаўскім летапісе, як места на Севершчыне.
- 1238 — зруйнаваны татарамі Бату-хана.
- 1320 — у складзе Вялікага Княства Літоўскага.
- 1371 — Мцэнск захоплены маскавітамі, пра што вялікі князь Альгерд скардзіцца ў лісьце да канстантынопальскага патрыярха Філафея.
- 1407 — Вітаўт вяртае места ў склад Вялікага Княства Літоўскага.
- 1415 — жыхары Мцэнску прынялі хрышчэньне.
- 1422 — Рыгор Пратасьеў прызначаны Вітаўтам ваяводай Мцэнскага намесьніцтва.
- 1424 — мцэнскі ваявода дапамагаў адоеўскаму князю пазбавіцца ад татарскай навалы хана Куйдадата.
- 1430 — Мцэнск выстаяў трохтыднёвую аблогу татарскага войска Айдара, але мцэнскі ваявода захаваўшы горад трапіў у палон.
- 1456 — увесну разанскі князь Іван Фёдаравіч спаліў места, разрабаваў навакольлі і вывеў шмат палонных у Разань.
- 1467 — Мікалай Няміравіч - староста Мцэнску.
- 1480 — хан Ахмат зь вялікім войскам двойчы прайшоў празь места спаліўшы яго і разрабаваўшы.
- 1486 — места спустошылі войскі Разанскага княства.
- 1492 — Мцэнск разрабаваны і зруйнаваны маскавітамі.
- 1494 — смаленскі ваявода Юры Глябовіч і князь Сямён Іванавіч Старадубскі вяртаюць Мцэнск у склад ВКЛ.
- 1494 — мцэнскім намесьнікам прызначаны Багдан Сапега.
- 1500 — места было двойчы захоплена бялёўскімі князямі, якія служылі маскоўскаму князю Івану ІІІ.
- 1503 — па шасьцігадоваму літоўска-маскоўскаму замірэньню Мцэнск канчаткова далучаны да Маскоўскага княства.
- 1562 — жыхары Мцэнску адбілі напад 25 тысячнага войска татараў пад кіраўніцтвам хана Даўлет–Гірэя.
- 1581 — Сямён Данілавіч Жыжэмскі - аблогавы ваявода ў Мцэнску.
- 1618 — на Мцэнск нападаюць крымскія татары.
- 1654 — у выніку пошасьці мору горад на працягу трох з паловай месяцаў пазбавіўся больш за палову насельніцтва.
- 1708 — у складзе Кіеўскай губэрні.
- 1727 — у складзе Белгародзкай губэрні.
- 1777 — у месьце пабудаваная Траецкая царква.
- 1802 — у складзе Арлоўскай губэрні.
- 1868 — праз Мцэнск пракладзена чыгунка злучаючая напрамкі Масква-Курск.
- 1862 — у месьце пабудавана турма.
- 16 жніўня 1781 — зацьверджаны герб Мцэнску. Чатыры пшанічных снапа ў зялёным полі, пакладзеныя крыжападобна ў знак блаславёнага багацьця хлебам.
- 1903 — на сельскагаспадарчай выставе ў Арле былі шырока прадстаўлены ручнікі і панёвы мцэнскіх мясцовых майстрых.
- кастрычнік 1941 — ліпень 1943 — у выніку Другой сусьветнай вайны Мцэнск знаходзіўся пад кантролем немцаў.
- 2 жніўня 1943 — у Мцэнск увайшлі савецкія войскі.
Эканоміка
рэдагаваць- Мцэнская гісэрня
- Мцэнскі камунальны машынабудаўнічы завод
- Мцэнскі сьпіртавы завод
- Мэблевая фабрыка
- Мцэнскі масларобчы завод
- Хлебакамбінат
- Харчкамбінат
- Мясакамбінат
Насельніцтва
рэдагавацьАрхітэктура
рэдагаваць- Крыжаўзьвіжанскі храм (1888).
- Сьвята-Траецкі храм (1777).
- Храм апосталаў Пятра і Паўла (XVII).
- Храм Боскага ўшэсьця (XVII-XVIII).
- Царква Жыватворчай Троіцы (1770).
- Руіны царквы Ўваскрэсеньня Хрыстова(1802).
- Руіны Мікалаеўскага сабору (1841).
- Руіны царквы Сьвятога Вялікапакутніка Георгія (1825).
- Руіны царквы Боскага Ператварэньня (1845).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/Bul_MO_2023.xlsx (рас.) — 2023.
- ^ Городские поселения в Российской Империи // Министерство Внутренних Дел Т.3. СПб.: 1863
- ^ Первая всеобщая перепись населения Российской Империи 1897 г. // Орловская губерния // Губернские итоги Т.Т.1-89. СПб.: 1903-1905