Сар’я
вёска ў Дрысенскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Сар'я»)
Са́р’я[2] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Сар’янкі. Цэнтар сельсавету Дрысенскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 514 чалавек. Знаходзіцца за 20 км на поўнач ад Дрысы, на аўтамабільнай дарозе Дрыса — Асьвея.
Сар’я | |
трансьліт. Sarja | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Дрысенскі |
Сельсавет: | Сар’янскі |
Насельніцтва: | 514 чал. (2010)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2151 |
Паштовы індэкс: | 211627 |
СААТА: | 2210876086 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°54′39″ пн. ш. 27°53′1″ у. д. / 55.91083° пн. ш. 27.88361° у. д.Каардынаты: 55°54′39″ пн. ш. 27°53′1″ у. д. / 55.91083° пн. ш. 27.88361° у. д. |
± Сар’я | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьПершы ўспамін пра Сар’ю датуецца 1506 годам[3], калі яна знаходзілася ў валоданьні Сапегаў. У 1753 годзе паселішча набыў будучы староста амсьціслаўскі Мікалай Лапацінскі[4].
У 1850 годзе[5] (паводле іншых зьвестак — у 1852 годзе[3]) Ігнаці Лапацінскі распачаў у Сар’і будову касьцёла, асьвечанага ў чэрвені 1857 году. Станам на 1863 год у вёсцы было 379 жыхароў[3].
У 2008 годзе Сар’я атрымала афіцыйны статус аграгарадку.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 514 чалавек[1]
- 1999 год — 564 чалавекі
-
Н. Орда, XIX ст.
-
А. Карманскі, XIX ст.
-
«Nasze kościoły», 1914
Славутасьці
рэдагаваць- Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі[3] (1857, цяпер — Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы БЭМП)
- Парк пры былой сядзібе Лапацінскіх
Асобы
рэдагаваць- Мікалай Тадэвуш Лапацінскі (1715—1778) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, ваявода берасьцейскі
- Ігнаці Лапацінскі (1822—1882) — адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў, у складзе Аддзелу кіраўніцтва правінцыямі Літвы
- Эдуард Самуйлёнак (1907—1939) — беларускі празаік, драматург
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Агрогородок Сарья. Верхнедвинский райисполком. Официальный сайт. Праверана 8 кастрычніка 2010 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 145
- ^ а б в г Sarya // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. S. 328.
- ^ Sarya // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. S. 329.
- ^ Kościółek w Saryi // «Tygodnik Ilustrowany» № 403, 15.06.1867. S. 281.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСар’я — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сар’я , Radzima.org
- Сар’я — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі на Catholic.by
- Сар’я на Globus.tut.by
- Sarya // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. — S. 328