Бабы (Менская вобласьць)
Бабы́[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Блускага сельсавету.
Бабы | |
трансьліт. Baby | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Блускі |
Насельніцтва: | 56 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°26′8″ пн. ш. 28°17′36″ у. д. / 53.43556° пн. ш. 28.29333° у. д.Каардынаты: 53°26′8″ пн. ш. 28°17′36″ у. д. / 53.43556° пн. ш. 28.29333° у. д. |
± Бабы |
Знаходзіцца за 27 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтру, 7 км ад чыгуначнай станцыі Талька на лініі Менск-Асіповічы.
Гісторыя
рэдагавацьПаводле перапісу 1917 году — у Пухавіцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны маёнтак.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Пасьля рэвалюцыі 1917 году створана працоўная школа 1-ай ступені. На пачатак 1930-ый гг. праведзена калектывізацыя, створаны калгас «Энэргія», працавала кузьня.
З канца чэрвеня 1941 г. акупавана нямецкімі войскамі, вёска была спалена. Пасьля вайны была адноўлена.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1897 год — 36 двароў, 220 жыхароў
- 1917 год — 57 двароў, 337 жыхароў.У маёнтку Азярычына памешчыка Шэвіча — 1 двор, 147 жыхароў
- 2002 год — 26 двароў, 55 жыхароў
- 2009 год — 56 чалавек[2]
Славутасьці
рэдагаваць- Капліца могілкавая (XIX)
Асобы
рэдагаваць- Аляксандар Прановіч — Герой Сацыялістычнай Працы (1981).
- Уладзімер Паўловіч — беларускі фізік
- Яўген Дзятлаў (1923—2003) — беларускі архітэктар.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі