Арсень Яцанюк

украінскі палітык
(Перанакіравана з «Арсэнь Яцэнюк»)

Арсе́нь Пятро́віч Яцаню́к (па-ўкраінску: Арсеній Яценюк; нарадзіўся 22 траўня 1974 году, Чарнаўцы, УССР) — украінскі палітык. Прэм’ер-міністар Украіны з 27 лютага 2014 году да 14 красавіка 2016 году. Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны 6-га скліканьня, эканаміст, юрыст.

Арсень Яцанюк
лац. Arsień Jacaniuk
па-ўкраінску: Арсеній Петрович Яценюк
15-ы прэм'ер-міністар Украіны
27 лютага 2014 — 14 красавіка 2016
Прэзыдэнт: Аляксандар Турчынаў (в. а.)
Пятро Парашэнка
Папярэднік: Сяргей Арбузаў (в. а.)
Наступнік: Уладзімер Гройсман
8-ы Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны
4 сьнежня 2007 — 12 лістапада 2008
Прэзыдэнт: Віктар Юшчанка
Прэм’ер-міністар: Юлія Цімашэнка
Папярэднік: Аляксандар Мароз
Наступнік: Уладзімер Літвін
8-ы міністар замежных справаў Украіны
21 сакавіка 2007 — 4 сьнежня 2007
Прэзыдэнт: Віктар Юшчанка
Прэм’ер-міністар: Віктар Януковіч
Папярэднік: Барыс Тарасюк
Наступнік: Уладзімер Агрызка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 22 траўня 1974(1974-05-22)[1][2][3] (50 гадоў)
Чарнаўцы, УССР
Партыя: Народны фронт
Сужэнец: Тэрэзія Яцанюк
Бацька: Пётар Іванавіч Яцанюк[d]
Маці: Марыя Рыгораўна Яцанюк[d]
Адукацыя: ЧДУ, ЧГЭІ КНГЭУ
Узнагароды:

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 22 траўня 1974 году ў Чарнаўцах. Скончыў Чарнавецкі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1996), Чарнавецкі гандлёва-эканамічны інстытут Кіеўскага нацыянальнага гандлёва-эканамічнага ўнівэрсытэту (2001). У 19921997 працаваў прэзыдэнтам юрыдычнай фірмы «ЮРЕК Лтд.» (Чарнаўцы), у 19982001 — кансультантам крэдытнага дэпартамэнту, дарадцам кіраўніка праўленьня, намесьнікам кіраўніка праўленьня АППБ «Аваль», у 2001—2003 — міністар эканомікі Аўтаномнай Рэспублікі Крым. З студзеня 2003 — першы намесьнік Кіраўніка Нацыянальнага банку Ўкраіны. Люты — верасень 2005 году: першы намесьнік кіраўніка Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

Міністар эканомікі ва ўрадзе Еханурава. Міністар замежных справаў Украіны з 21 сакавіка 2007 па 4 сьнежня 2007.

На пазачарговых парлямэнцкіх выбараў 2007 году абраны народным дэпутатам Украіны 6-га скліканьня па сьпісу блёку НУНС. Абраны Кіраўніком Вярхоўнай Рады Ўкраіны 4 сьнежня 2007. За яго кандыдатуру прагаласавалі 227 народных дэпутатаў ад НУНС і БЮТ (кааліцыя ў поўным складзе за выключэньнем Івана Плюшча, дэпутата ад НУНС).

27 лютага 2014 абраны Вярхоўнай Радай Украіны як прэм’ер-міністар краіны[4]. У лютым 2014 году прызначаны прэм’ер-міністрам краіны (гл. таксама Эўрамайдан, урад Яцанюка). 24 ліпеня гэтага ж году падаў у адстаўку ў сувязі з распадам парлямэнцкае кааліцыі «Эўрапейскі выбар» і нежаданьнем фармаваць новую, паколькі для гэтага давялося б прыбегнуць да ўдзелу з Партыяй Рэгіёнаў і КПУ — прыхільнікамі папярэдняе ўлады, якія, на думку Яцанюка, блякуюць ініцыятывы ўраду. Як адзначыў Яцанюк, другім мажлівым варыянтам стала адстаўка прэм’ер-міністра[5].

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць

Арсень Яцанюк аўтар падручніка «Банківський нагляд» ды іншых навуковых працаў. Акрамя ўкраінскай вольна валодае ангельскай ды расейскай мовамі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць