Уладзімер Гройсман

Уладзімер Барысавіч Гро́йсман (па-ўкраінску: Володимир Борисович Гройсман; нарадзіўся 20 студзеня 1978 году, Віньніца) — украінскі дзяржаўны дзяяч. Прэм’ер-міністар Украіны з 14 красавіка 2016 году па 29 жніўня 2019 году. Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны (з 27 лістапада 2014 да 14 красавіка 2016 году; у Раду быў абраны ў блёку Пятра Парашэнкі). Дарадца Рады народнае бясьпекі й абароны Украіны.[2]

Уладзімeр Гройсман
лац. Uładzimier Hrojsman
па-ўкраінску: Володимир Борисович Гройсман
16-ы прэм’ер-міністар Украіны
14 красавіка 2016 — 29 жніўня 2019
Прэзыдэнт Пятро Парашэнка
Папярэднік Арсень Яцанюк
Наступнік Аляксей Ганчарук
12-ы старшыня Вярхоўнае Рады Ўкраіны
27 лістапада 2014 — 14 красавіка 2016
Прэзыдэнт Пятро Парашэнка
Прэм’ер-міністар Арсень Яцанюк
Папярэднік Аляксандар Турчынаў
Наступнік Андрэй Парубій
Віцэ-прэм’ер ураду і міністар мясцовага разьвіцьця, будаўніцтва і жыльлёвае гаспадаркі Ўкраіны
27 лютага 2014 — 27 лістапада 2014
Прэзыдэнт Пятро Парашэнка
Прэм’ер-міністар Арсень Яцанюк
Папярэднік Генадзь Цемнік
Наступнік Генадзь Зубко
Галава места Віньніца
26 сакавіка 2006 — 27 лютага 2014
Прэзыдэнт Віктар Юшчанка
Віктар Януковіч
Аляксандар Турчынаў (в. а.)
Папярэднік Аляксандар Дамброўскі
Наступнік Сяргей Маргуноў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся20 студзеня 1978 (47 гадоў)
Віньніца,
Украінская ССР,
СССР
ПартыяБлёк Пятра Парашэнкі
Адукацыявышэйшая
Сужэнец Алена Іванаўна
Дзеці Крысьціна, Юлія і Давыд
Бацька Барыс Ісакавіч Гройсман
Узнагароды
Ордэн «За заслугі» II ступені
Ордэн «За заслугі» II ступені
Ордэн «За заслугі» III ступені
Ордэн «За заслугі» III ступені
Подпіс
Сайт realgroysman.com/… (укр.)

З 2006 па 2014 рок — мескі галава Віньніцы. Віцэ-прэзыдэнт «Асацыяцыі местаў Украіны ў пытаньнях жыльлёвае гаспадаркі» (2010—2014). З 2014 году віцэ-прэм’ер ураду Ўкраіны і міністар мясцовага разьвіцьця, будаўніцтва і жыльлёвае гаспадаркі (з 27 лютага па 2 сьнежня 2014 року).

Дзяцінства і маладосьць

рэдагаваць

У 1994 годзе скончыў Віньніцкую сярэднюю школу № 35. Ва ўзросьце 14 гадоў пачаў працоўную дзейнасьць у прадпрыемстве свайго бацькі. У жніўні 1994 году ва ўзросьце 16 гадоў быў прызначаны камэрцыйным дырэктарам прыватнага малога прадпрыемства «Вока», зь лістапада 1994 году — камэрцыйным дырэктарам прадпрыемства «Юнацтва» свайго бацькі Барыса Гройсмана, дэпутат Віньніцкае мескае рады 24-га скліканьня (2002—2006 гг.).

У 2003 годзе скончыў недзяржаўнае вышэйшую навучальную ўстанову — Міжрэгіянальную акадэмію кіраваньня людзьмі па спэцыяльнасьці «Правазнаўства». У лютым 2010 году скончыў Нацыянальную акадэмію дзяржаўнага кіраваньня пры Прэзыдэнце Ўкраіны, стаўшы магістрам па спэцыяльнасьці «Кіраваньне грамадзкім развіцьцём» і спэцыялізацыі «Упраўленьне на абласным і мясцовым узроўнях».

Дарослае жыцьцё

рэдагаваць

На пасадзе галавы места Віньніца

рэдагаваць

У 2002 годзе ва ўзросьце 24-х гадоў перамог на выбарах па акрузе № 29 і стаў самым маладым паслом Віньніцкае мескае рады. У лістападзе 2005 году абраны пісарам Віньніцкае мескае рады і выконваючым абавязкі галавы места Віньніца. У сакавіку 2006 году перамог на выбарах галавы места Віньніца.

На наступных выбарах 31 кастрычніка 2010 г. быў вылучаны на пасаду мескае галавы Віньніца ад грамады «Сумленьне Украіны» і пераабраны галавою са значнай падтрымкай — 77,8% галасоў.

На пасадзе мескага галавы Гройсман вёў праграму замены ліхтароў і асьвятленьня вуліцаў, якая была ўведзена яшчэ ў 2002 годзе; распачаў праект энэргазьберажэньня і максымальнага асьвятленьня места. Падчас першага року на пасадзе галавы места Віньніца пачаў маштабны рамонт асфальтавага пакрыцьця ўсіх магістральных і многіх другарадных вуліцаў места. У 2006 годзе дасягнуў значнага памяншэньня маштабаў стыхійнага гандлю.

У сьнежні 2006 году пасьля падпісаньня Мэмарандуму аб узаемаразуменьні паміж урадамі Швайцарскай Канфэдэрацыі і Ўкраіны спрыяў пачатку супрацоўніцтва паміж Віньніцаю і ўправаю Цюрыха. З 2007 па 2011 гады Віньніца атрымала ад Цюрыха 116 сьпісаных трамвайных вагонаў 1959 і 1960-х гадоў вытворчасьці. Пазьней у іх зьявіўся бясплатны Wi-Fi. У 2012 ініцыявана рэфармаваньня гарадскога транспарту, скарочана колькасьць маршрутных таксі. У 2013 годзе ў доўг закуплена 30 аўтобусаў і 40 тралейбусаў.

Акрамя замежнай падтрымкі былі створаны інструмэнты ўдзелу мясцовага капіталу ў разьвіцьці места. Так на ўмовах сумеснага фінансаваньня ў Віньніцы ўжо больш за 5 гадоў ажыцьцяўляецца пракладка вадаправода і каналізацыі, рамантуюцца вуліцы ў прыватным сэктары, зьмяшчаецца палігон цьвёрдых бытавых адходаў у прыгараднай ваколіцы.

У 2008 годзе спрыяў стварэньню першага «Празрыстага офісу» па прадастаўленьні адміністрацыйных паслуг насельніцтву, у далейшым сыстэма «празрыстых офісаў» на базе былых райвыканкамаў Віньніцы была распаўсюджаная па Ўкраіне.

З 2007 па 2013 гады дамогся прыходу ў Віньніцу зьнешніх інвэстыцый у аб’ёме больш чым 736 млн грн.

Служба ва ўрадзе Ўкраіны

рэдагаваць

27 лютага 2014 па запрашэньні прэм’ер-міністра Ўкраіны Арсеня Яцанюка заняў пасаду віцэ-прэм’ер-міністра Ўкраіны — міністар мясцовага разьвіцьця, будаўніцтва і жыльлёвае гаспадаркі. Асноўны напрамак дзейнасьці — правядзеньне задумы раздачы ўлады мясцовым урадам на месцах[3][4].

Выступіў каардынатарам рэформы дзяржаўных кантралюючых органаў. У пэрыяд лета-восень 2014 узначальваў: Урадавы антыкрызісны энэргетычны штаб; Дзяржаўную камісію па расьсьледаваньні прычын авіякатастрофы самалёта Боінг-777 (з 17 ліпеня 2014); каардынаваў працу штаба па працы зь бежанцамі; аднаўленьне Данбасу і працу зь міжнароднымі донарамі.

Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны

рэдагаваць

У Вярхоўную Раду трапіў па сьпісеБлёка Парашэнка. Адзін з заклікаў яго перадвыбарнай кампаніі: «Ганаруся, што я — Украінец!».

27 лістапада 2014 абраны старшынём Вярхоўнай Рады Ўкраіны. 15 сьнежня 2014 зацьверджаны ў складзе РНБА.

Падтрымаў законапраект аб забароне расейскіх сэрыялаў, аднак яго падпісаньне зацягнулася, паколькі рэглямэнтных камітэт Вярхоўнай Рады разглядаў скаргу незадаволеных паслоў.

2 ліпеня 2015 падтрымаў скандальны і папулісцкі закон аб рэструктурызацыі валютных крэдытаў, у далейшым непадпісаны Прэзыдэнтам.

Падчас ўрадавага крызісу 2016 разглядаўся як адзін з магчымых прэтэндэнтаў на пасаду Прэм’ер-міністра Ўкраіны ад прыхільнікаў П. Парашэнкаі[5][6][7].

На чале ўраду Ўкраіны

рэдагаваць

14 красавіка 2016 абраны на пасаду Прэм’ер-міністра Ўкраіны[8][9][10]. Адпаведную пастанову падтрымалі 257 паслоў прыхільнікаў блёку Парашэнкі, Народнага фронту, групы «Адраджэньне» і групы «Воля народу»[11].

Узнагароды

рэдагаваць
  • Ордэн «За заслугі» II ст. (27 чэрвеня 2012) — за значны асабісты ўклад у дзяржаўнае будаўніцтва, сацыяльна-эканамічнае, навукова-тэхнічнае, культурна-адукацыйнае разьвіцьцё Ўкраіны, важкія працоўныя дасягненьні і высокі прафэсіяналізм
  • Ордэн «За заслугі» III ст. (26 чэрвеня 2008) — за важкі асабісты ўклад у разьвіцьцё канстытуцыйных асноў ўкраінскай дзяржаўнасьці, шматгадовую добрасумленьную працу, высокі прафэсіяналізм і з нагоды Дня Канстытуцыі Ўкраіны

Узнагароджаны кавалерскім Крыжам Ордэна Заслуг Рэспублікі Польшча.

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць

Жанаты. Разам з жонкай Аленай выхоўвае дзьвюх дачок — Крысьціну і Юлію і сына Давыда.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць