Уладзіме́р Станісла́вавіч Агры́зка (нарадзіўся 1 красавіка 1956, Кіеў) — украінскі палітык і дыплямат, Міністар замежных справаў Украіны з 18 сьнежня 2007 году.

Уладзімер Агрызка
лац. Uładzimier Ahryzka
8-ы міністар замежных справаў Украіны
18 сьнежня 2007 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Віктар Юшчанка
Прэм’ер-міністар: Юлія Цімашэнка
Папярэднік: Арсень Яцэнюк
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1 красавіка 1956 (68 гадоў)
Сьцяг Украінскай ССР Кіеў, УССР
Партыя:
Адукацыя: ФМАІМП КДУ
Узнагароды:
Ордэн «За заслугі» III ступені
Ордэн «За заслугі» III ступені

Біяграфія

рэдагаваць

Скончыў факультэт міжнародных адносін і міжнароднага права Кіеўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Тараса Шаўчэнкі па спэцыяльнасьці «рэфэрэнт-перакладчык зь нямецкай мовы» (1978). Кандыдат гістарычных навук, валодае нямецкай і ангельскай мовамі.

  • З 1978 — аташэ аддзелу прэсы Міністэрства замежных справаў (МЗС) Украіны.
  • З 1980 — 3-і сакратар аддзелу прэсы Міністэрства замежных справаў (МЗС) Украіны.
  • З 1981 служыў ва Ўзброеных сілах СССР.
  • З 1983 — 3-і сакратар аддзелу прэсы Міністэрства замежных справаў (МЗС) Украіны.
  • З 1985 — 2-і сакратар аддзелу прэсы Міністэрства замежных справаў (МЗС) Украіны.
  • З 1988 — 1-і сакратар аддзелу галоўнага дарадніка МЗС Украіны.
  • У 1991 — дараднік гэтага аддзелу.
  • З 1991 — дараднік аддзелу палітычнага аналізу і каардынацыі МЗС Украіны.
  • З 1992 — дараднік — выканаўца абавязкаў дарадніка-пасланца пасольства Ўкраіны ў Нямеччыне.
  • З 1993 — дараднік-пасланец пасольства Ўкраіны ў Аўстрыі.
  • З 1994 — дараднік-пасланец пасольства Ўкраіны ў Нямеччыне.
  • З 1996 — кіраўнік кіраваньня вонкавай палітыкі Адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Кучмы.
  • З 1999 — амбасадар Украіны ў Аўстрыі і сталы прадстаўнік Украіны пры міжнародных арганізацыях у Вене.
  • З 2004 — амбасадар па адмысловых даручэньнях МЗС Украіны.
  • Зь лютага 2005 — першы намесьнік міністра замежных справаў Барыса Тарасюка. Лічыцца яго аднадумцам, прыхільнікам празаходняга замежнапалітычнага курсу.

30 студзеня 2007, пасьля адстаўкі Тарасюка, Уладзімер Агрызка быў прызначаны часова выканаўцам абавязкаў главы МЗСа. Вярхоўная Рада двойчы адхіляла яго кандыдатуру на пост міністра, занесеную прэзыдэнтам Віктарам Юшчанка: 22 лютага Агрызка падтрымалі 196 дэпутатаў, 20 сакавіка — 195 дэпутатаў пры неабходных 226. Па паведамленьнях СМІ, кандыдатура Агрызка выклікала нэгатыўнае стаўленьне ва ўладаў Расеі, а расейскі палітоляг Сяргей Маркаў заявіў у студзені 2007, што «Уладзімер Агрызка ненавідзіць Расею і расейцаў». Пасьля прызначэньня міністрам Арсеня Яцэнюка Агрызка застаўся яго першым намесьнікам.

З 18 сьнежня 2007 — міністар замежных справаў Украіны ва ўрадзе Юліі Цімашэнка.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць