Выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны (2007)

Датэрміновыя выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны — адбыліся 30 верасьня 2007 году.

Галасаваньне

Чыньнікі

рэдагаваць

Канфлікт паміж прэзыдэнтам Віктарам Юшчанкам і парлямэнцкай апазыцыяй, з аднаго боку, і парлямэнцкай большасьцю — зь іншага. Немагчымасьць урэгуляваньня канфлікту шляхам перамоваў.

Гісторыя выбараў

рэдагаваць

2 красавіка 2007 году прэзыдэнт Віктар Юшчанка выдаў указ аб спыненьні паўнамоцтваў Вярхоўнай Рады і прызначэньні парлямэнцкіх выбараў на 27 траўня. Але парлямэнцкая большасьць у складзе Партыі Рэгіёнаў, Сацыялістычнай ды Камуністычнай партыяў, не прызналі гэты ўказ. Віктар Юшчанка перанёс дату выбараў на 24 чэрвеня. Але Вярхоўная Рада і Кабінэт Міністраў прызналі гэты ўказ такім, які не адпавядае Канстытуцыі Ўкраіны. Яны заблякавалі прыняцьце рашэньня пра выдзяленьне коштаў на правядзеньне выбараў.

Удзельнікі

рэдагаваць
 
Бюлетэнь
 
Інструкцыя для выбарнікаў
  1. Камуністычная партыя Ўкраіны (абноўленая)
  2. Партыя Нацыянальна-эканамічнага разьвіцьця Ўкраіны
  3. Украінскі народны блёк
  4. Партыя Рэгіёнаў
  5. Партыя вольных дэмакратаў
  6. Сацыялістычная Партыя Ўкраіны
  7. Блёк Літвіна
  8. Блёк Юліі Цімашэнкі
  9. Выбарчы блёк Людмілы Супрун — Украінскі Рэгіянальны актыў
  10. Выбарчы блёк «Хрысьціянскі блёк»
  11. Сялянскі блёк Аграрная Ўкраіна
  12. Прагрэсіўна-сацыялістычная партыя Ўкраіны
  13. Камуністычная партыя Ўкраіны
  14. Наша Ўкраіна — Народная Самаабарона
  15. Блёк Усеўкраінская грамада
  16. Усеўкраінскае аб'яднаньне Свабода
  17. Грамадзянская партыя ПОРА (зьнятая з рэгістрацыі)
  18. Партыя зялёных Украіны
  19. Блёк партыі пэнсыянэраў Украіны
  20. Усеўкраінская партыя Народнага Даверу
  21. Выбарчы блёк палітычных партыяў КУЧМА (Канстытуцыя-Украіна-Гонар-Мір-Антыфашызм)

Перадвыбарная агітацыя

рэдагаваць
Партыя/Блёк Арыгінальны назоў % галасоў «за» колькасьць галасоў «за» +/- месцаў Месцаў Вынікі па рэгіёнах
Партыя Рэгіёнаў
Партія регіонів
34.37
8 013 895
-11
175
 
Блёк Юліі Цімашэнкі
Блок Юлії Тимошенко
30,71
7 162 193
+27
156
 
Наша Ўкраіна — Народная Самаабарона
Наша Україна — Народна самооборона
14,15
3 301 282
-9
72
 
Камуністычная партыя Ўкраіны
Комуністична партія України
5,39
1 257 291
+6
27
 
Блёк Літвіна
Блок Литвина (2007)
3,96
924 538
+20
20
 
Сацыялістычная Партыя Ўкраіны
Соціалістична партія України
2,86
668 234
-33
0
 
Прагрэсіўна-сацыялістычная партыя Ўкраіны
Прогресивна соціалістична партія України
1.32
309 008
0
 
Усеўкраінскае аб'яднаньне Свабода
Всеукраїнське об'єднання «Свобода»
0.76
178 660
0
 
Партыя зялёных Украіны
Партія зелених України
0.40
94 505
0
 
Выбарчы блёк Людмілы Супрун — Украінскі Рэгіянальны актыў
Виборчий блок Людмили Супрун — Український регіональний актив
0.34
80 944
0
 
Камуністычная партыя Ўкраіны (абноўленая)
Комуністична партія України (оновлена)
0,29
68 602
Партыя вольных дэмакратаў
Партія Вільних Демократів
0,21
50 852
Блёк партыі пэнсыянэраў Украіны
Блок партії пенсіонерів України
0.14
34 843

Вынікам выбараў стала стварэньне «Аранжавай кааліцыі» ў Вярхоўнай Радзе шостага скліканьня і фармаваньне ўраду Юліі Цімашэнкі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць