Амэрыка Мэхіка
«Амэрыка» (па-гішпанску: América) — мэксыканскі футбольны клюб з гораду Мэхіка, які выступае ў Лізе MX, найвышэшйым дывізіёне мэксыканскага футболу. Заснаваны ў 1916 годзе і належыць мэдыякампаніі Televisa. Хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне «Ацтэка», найвялікшай спартовай арэне ў Мэксыцы і ўсёй Лацінскай Амэрыцы. Клюб зьяўляецца шматразовым чэмпіёнам краіны і адным з самых тытуляваных калектываў у Мэксыцы[2] Самым прынцыповым супернікам «Амэрыкі» зьяўляецца клюб «Гвадаляхара», вядомым па мянушцы «Чывас». Супрацьстаяньне «Амэрыкі» і «Гвадаляхары» — самае важнае ў мэксыканскім футболе. Яно мае назоў Супэрклясыка.
Амэрыка | ||||||
Поўная назва | Club de Fútbol América S.A. de C.V. | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 12 кастрычніка 1916 | |||||
Горад | Мэхіка, Мэксыка | |||||
Стадыён |
Ацтэка Умяшчальнасьць: 91 653 | |||||
Кіраўнік | Televisa[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Ліга MX | |||||
· Кляўсура 2024 |
1 месца Чэмпіён | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
Гісторыя
рэдагаваць«Амэрыка» была заснавана студэнтамі двух сталічных каледжаў 12 кастрычніка 1916 году, у гадавіну высадкі Хрыстафора Калюмба на амэрыканскі кантынэнт. У гонар гэтай падзеі клюб і атрымаў сваю назву. Заснавальнікам лічыцца Рафаэль Гут’ерэс, які некаторы час гуляў за каманду, а затым быў ейным трэнэрам. Другая палова 1920-х гадоў была найлепшай у эпосе аматарскага футболу Мэксыкі. «Амэрыка» чатыры разы запар сталася чэмпіёнам і яшчэ двойчы заняла другое месца. На Алімпіядзе 1928 году і чэмпіянаце сьвету 1930 году каманда была базавым клюбам зборнай Мэксыкі. Да 1942 году ў краіне існавала некалькі лігаў, але самай моцнай лічылася сталічная, дзе «Амэрыка» стала брала ўдзел. Клюб узяў удзел у першым розыгрышы прафэсійнае лігі дзяржавы сэзону 1943—1944 гадоў, але заняў толькі 8 месца з 10 магчымых. Таксама ў гэты час нарадзілася суперніцтва з «Гвадаляхарай», асабліва пачынаючы з сэзону 1945—1946 гадоў, калі «Гвадаляхара» перамагла «Амэрыку» двойчы зь лікам 6:4 і 4:2.