Антанова (Шацкі сельсавет)

вёска ў Шацкім сельсавеце Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці Беларусі

Антано́ва[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавету.

Антанова
трансьліт. Antanova
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Шацкі
Насельніцтва: 14 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
СААТА: 6244820001
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°22′15.6″ пн. ш. 27°47′4.2″ у. д. / 53.371° пн. ш. 27.7845° у. д. / 53.371; 27.7845Каардынаты: 53°22′15.6″ пн. ш. 27°47′4.2″ у. д. / 53.371° пн. ш. 27.7845° у. д. / 53.371; 27.7845
Антанова на мапе Беларусі ±
Антанова
Антанова
Антанова
Антанова
Антанова
Антанова

Знаходзіцца за 40 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтру, 37 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Менск — Асіповічы.

Гісторыя

рэдагаваць

На пачатку ХХ ст. маёнтак Антонава у Шацкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

На 1917 году урочышча, пазьней — вёска.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У пачатку 1930-ых гг. створаны калгас «Чырвонае Антанова». Працавала кузьня.

З чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Вецярэвіцкага сельсавету[2].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • пачатак XX ст. — 2 двары, 31 жыхар
  • 2002 год — 13 двароў, 32 жыхары
  • 2009 год — 14 чалавек[3]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
  3. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі