Андрэй Шчарбакоў
Андрэй Шчарбакоў (31 студзеня 1991 году — 17 сьнежня 2018 году) — беларускі футбаліст, брамнік.
Андрэй Шчарбакоў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 31 студзеня 1991[1][2] | |
Памёр | 17 сьнежня 2018[3] (27 гадоў) | |
Рост | 190 см | |
Вага | 85 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010 | Віцебск | 0 (0) |
2011—2014 | БАТЭ | 2 (0) |
2013 | → Віцебск | 15 (0) |
2013 | → Слуцак | 12 (0) |
2014 | → Белшына | 13 (0) |
2015 | Белшына | 2 (0) |
2016—2018 | Віцебск | 27 (0) |
Зборныя | ||
2009 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (0) |
2010—2012 | Беларусь (да 21) | 15 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьВыхаванец віцебскага футболу, прынамсі гуляў за дубль «Віцебску». У канцы 2010 году перайшоў у БАТЭ, дзе зьяўляўся рэзэрвовым брамнікам і гуляў у асноўным за дубль.
У лютым 2013 году вярнуўся ў «Віцебск» на правах арэнды[4], але ў жніўні 2013 году перайшоў у «Слуцак». Хутка стаў асноўным брамнікам «Слуцку» і дапамог гэтаму клюбу перамагчы ў Першай лізе. У студзені 2014 году быў аддадзены барысаўскім БАТЭ ў арэнду «Белшыне» да канца сэзону[5]. У першай палове сэзону 2014 году чаргаваўся на пазыцыі брамніка з Антонам Кавалеўскім, а ўлетку 2014 году, пасьля прыходу ў каманду Дзьмітра Гушчанкі, стаў другім брамнікам і перастаў зьяўляцца ў асноўным складзе.
У студзені 2015 году быў адпраўлены ў арэнду ў берасьцейскае «Дынама»[6]. Але ў лютым у Берасьці зьявіўся былы брамнік мясцовага клюбу Валеры Фамічоў, канкурэнцыю зь якім Шчарбакоў ня вытрымаў і пакінуў «Дынама»[7]. У сакавіку 2015 году, па заканчэньні кантракту з БАТЭ, зноў накіраваўся ў «Белшыну»[8]. У сэзоне 2015 году заставаўся другім брамнікам бабруйскага клюбу пасьля Барыса Панкратава. У студзені 2016 году перайшоў у клюб «Віцебск»[9], дзе стаў другім брамнікам пасьля Гушчанкі. Сэзон 2018 году, як і папярэднія, пачынаў другім брамнікам, аднак 29 красавіка ў матчы супраць «Смалявічаў» Гушчанка атрымаў чырвоную картку і быў дыскваліфікаваны на пяць матчаў. У выніку Шчарбакоў заняў месца ў браме і здолеў замацавацца ў складзе, не саступіўшы месца ў складзе Гушчанку нават пасьля адбыцьця ім дыскаліфікацыі.
Загінуў у аўтамабільнай катастрофе 17 сьнежня 2018 году разам з жонкай і 6-гадовым сынам. Трохгадовы сын футбаліста выжыў і трапіў у бальніцу[10].
Міжнародная
рэдагавацьТрапіў на Алімпійскія гульні 2012 году ў Лёндане, але ані разу не зьявіўся на полі. У 2011—2012 гадах быў асноўным брамнікам моладзевай зборнай Беларусі.
Дасягненьні
рэдагаваць- Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў: 2012
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Белшына | 2015 | Найвышэйшая ліга | 2 | –3 |
Віцебск | 2016 | Найвышэйшая ліга | 1 | –2 |
2017 | Найвышэйшая ліга | 4 | –4 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 22 | –14 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Andrey Shcherbakov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Andrei Scherbakov // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б в Andrey Shcharbakow // https://historygreatest.com/andrey-shcharbakow
- ^ Вратарь БАТЭ Андрей Щербаков отдан в аренду в «Витебск» (рас.) Архіўная копія ад 2013-03-03 г.
- ^ БАТЭ отдал Щербакова в аренду "Белшине" (рас.)
- ^ БАТЭ отдал Щербакова в аренду брестскому "Динамо" (рас.)
- ^ Щербаков и Ковалюк покинули расположение брестского «Динамо» (рас.)
- ^ Щербаков и Иванко на просмотре в «Белшине» (рас.) Архіўная копія ад 2015-10-11 г.
- ^ Андрей Щербаков пополнил ряды «Витебска» (рас.)
- ^ Витебский футболист с женой и сыном погибли в ДТП. Еще один ребенок выжил в аварии, Intex-press, 18-12-2018