Рышард Крыніцкі
Рышард Крыніцкі (па-польску: Ryszard Krynicki; 28 жніўня 1943) — польскі паэт, перакладчык і выдавец, адзін з прадстаўнікоў літаратурнай групы «Новая хваля» (Nowa Fala), што існавала ў 1968—1976 гадох. Перакладае на польскую нямецкую паэзію.
Рышард Крыніцкі | |
Ryszard Krynicki | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 28 жніўня 1943 Sankt Valentin (Аўстрыя) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, перакладчык, выдавец |
Мова | польская мова[1] |
Узнагароды | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьДэбютаваў Крыніцкі ў 1968 годзе зборнікам паэзіі «Шал пагоні, шал уцёкаў» (Pęd pogoni, pęd ucieczki).
У 1970-х гадох быў зьвязаны з апазыцыяй. Быў адным з падпісантаў Сьпісу 59, супраць зьменаў Канстытуцыі ПНР. За гэта друк яго твораў быў забаронены ў 1976—1980 гадох. Суправоўнічаў з Камітэтам абароны работнікаў ў 1977—1981 гг. Друкаваўся ў падпольных выданьнях. У 1980 удзельнічаў у галадоўцы ў касьцёое сьв. Крыштафа ў Падкове Леснай ў знак салідарнасьці зь вязьнямі.
Аўтар зборнікаў паэзіі «Акт нараджэньня» (Akt urodzenia, 1969), «Калі ў нейкім краі» (Jeżeli w jakimś kraju, 1982), «Уратаваньне з нябыту» (Ocalenie z nicości, 1983), «Вершы, галасы» (Wiersze, głosy, 1985), «Магнэтычны пункт» (Magnetyczny punkt, 1996), «Не зашкодзіць» (Nie szkodzi, 2002), «Камень, шэрань» (Kamień, szron, 2005) і інш. Ляўрэат прэміі фонду імя Касьцельскіх і прэміі польскага ПЭН-клюбу. У 2008 годзе атрымаў прэмію Kamień на люблінскім фэстывалі «Горад Паэзіі».
Пераклады на беларускую мову
рэдагавацьУ 2013 годзе выдавецтвам Логвінаў выдадзеная яго кніга «Дакрануцца. Выбраныя вершы» у перакладзе Андрэя Хадановіча.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Вершы Крыніцкага ў часопісе «ПрайдзіСвет»