Эрык-Эманюэль Шміт (па-француску: Éric-Emmanuel Schmitt; нарадзіўся 28 сакавіка 1960 году) — францускі пісьменьнік і драматург. Ягоныя п’есы перакладзеныя на сорак моваў сьвету і ставіліся ў больш чым пяцідзесяці краінах[1].

Эрык-Эманюэль Шміт
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 28 сакавіка 1960 (64 гады)
Сэн-Фўа-лес-Ліён
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці драматург, філёзаф, перакладнік, сцэнарыст, пісьменьнік, кінарэжысэр, актор, навэліст, сцэнарыст коміксаў, навэліст
Гады творчасьці 1991 — дагэтуль
Мова француская
Значныя творы «Аскар і Матухна Ружа»
Узнагароды
http://www.eric-emmanuel-schmitt.net/

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і школьных настаўнікаў фізыкі з Эльзасу. У дзяцінстве займаўся музыкай, іграў на фартэпіяна. Пакінуў намер стаць кампазытарам паступіўшы ў ліцэй(fr) у Ліёне, дзе настаўнікі заўважылі і падахвочвалі ягоны літаратурны талент. Зрэшты, паралельна з заняткамі, працягваў наведваць урокі музыкі пры Ліёнскай кансэрваторыі.

У 1980—1985 гадах Шміт вучыўся на факультэце філязофіі Вышэйшай нармальнай школы ў Парыжы. У 1986 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю «Дыдро і мэтафізыка» (Diderot et la métaphysique). Затым цягам некалькіх гадоў выкладаў філязофію ў ліцэі Шэрбуру і ва ўнівэрсытэце Шамбэры.

Эрык-Эманюэль Шміт жыве і працуе ў Брусэлі, а з 2008 году мае акрамя францускага яшчэ і бэльгійскае грамадзянства[2]. Выхаваны ў духу атэізму, пэўны час вызнаваў агнастыцызм, але аднядаўна аўтар прызнаў істотнасьць рэлігіі ў сваёй творчасьці і абвясьціў сябе хрысьціянінам. У 2000 годзе выйшаў яго раман «Эвангельле паводле Пілята».

Беларускія пераклады

рэдагаваць

На беларускую мову раман «Эвангельле паводле Пілята» пераклаў Андрэй Хадановіч.

  • Евангелле паводле Пілата: раман / Эрык-Эманюэль Шміт. — Мінск : Зміцер Колас, 2012. — 204, [1] с. — (Littera scripta).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Эрык-Эманюэль Шмітсховішча мультымэдыйных матэрыялаў