Яцэк Качмарскі
Я́цэк Ма́рцін Качма́рскі (па-польску: Jacek Kaczmarski; 22 сакавіка 1957, Варшава — 10 красавіка 2004, Гданьск) — культавы польскі бард часоў Салідарнасьці.
Яцэк Качмарскі | ||||
Яцэк Марцін Качмарскі | ||||
Яцэк Качмарскі ў 1992 годзе | ||||
Дата нараджэньня | 22 сакавіка 1957 | |||
---|---|---|---|---|
Месца нараджэньня | Варшава, Польшча | |||
Дата сьмерці | 10 красавіка 2004 | |||
Месца сьмерці | Гданьск, Польшча | |||
Прычына сьмерці | рак гартані[d] | |||
Месца пахаваньня | ||||
Месца вучобы | ||||
Прафэсія | паэт, празаік, сьпявак, бард, музыка | |||
Навуковая сфэра | паэзія[1], пратэставая песьня[d], словы[d][1], guitar performance[d][1], філялёгія[1] і проза[1] | |||
Месца працы | ||||
Сябра ў | Таварыства польскіх пісьменьнікаў[d] | |||
Жанры | аўтарская песьня[d] | |||
Інструмэнты | гітара | |||
Бацька | Януш Качмарскі[d] | |||
Маці | Анна Траяноўская-Качмарская[d] | |||
Дзеці | Патрыцыя Вольны[d] | |||
Узнагароды | | |||
Сайт | kaczmarski.art.pl (пол.) | |||
Подпіс | ||||
Біяграфія
рэдагавацьДэбютаваў як выканаўца ў 1970-х, тройчы атрымліваў Гран-пры Студэнцкага фэстывалю песьні ў Кракаве. Шырокую вядомасьць набыў пры канцы 70-х зь песьнямі пратэсту супраць камуністычнага панаваньня ў Польшчы. Самыя вядомыя песьні «Nasza klasa», «Mury», «Obława», «Poczekalnia» (саўндтрэк да стужкі «Палац» Кшыштафа Кісьлеўскага). Яго песьні сталі гімнамі антыкамуністычнай апазыцыі, а сам Качмарскі лічыўся голасам руху «Салідарнасьць».
У 1981 годзе вымушана эміграваў. Працаваў у польскай рэдакцыі Радыё Свабодная Эўропа, канцэртаваў па ўсім сьвеце і запісваў альбомы, якія неаднаразова набывалі залаты статус. Вярнуўся ў краіну пасьля падзеньня камуністычнага рэжыму ў 1990 годзе.
Працягваў пісаць песьні, канцэртаваць і выдаваць зборнікі паэзіі і прозы. Быў прызнаны заслужаным дзеячом культуры Польшчы, атрымаў Кавалерскі Крыж ордэна Адраджэньня Польшчы з рук прэзыдэнта краіны Аляксандра Квасьнеўскага, узнагароджаны прэміяй «Фрэдэрык».
У 2004 годзе захварэў на рак гартані, страціў голас. Памёр 10 красавіка 2004 году ў шпіталі ў Гданьску. У 2006 годзе прэзыдэнтам Лехам Качынскім пасьмяротна адзначаны Камандорскім Крыжом ордэна Адраджэньня Польшчы — адной з найвышэйшых польскіх дзяржаўных узнагародаў.
Творчасьць
рэдагаваць- 1979 — Mury (Сьцены)
- 1980 — Raj (Рай)
- 1981 — Muzeum (Музэй)
- 1981 — Krzyk (Крык)
- 1982 — Strącanie aniołów (Ападкі анёлаў) — плыт выдадзены на эміграцыі (Швэцыя)
- 1982 — Carmagnole — плыт выдадзены на эміграцыі (Нямеччына)
- 1983 — Chicago — Live — плыт выдадзены на эміграцыі (ЗША)
- 1986 — Litania (Літанія) — плыт выдадзены на эміграцыі (Аўстралія)
- 1987 — Kosmopolak (Касмапаляк)
- 1989 — Dzieci Hioba (Дзеці Ёва)
- 1990 — Głupi Jasio (Дурны Яська)
- 1990 — Live '90 — першы канцэрт па вяртаньні на Радзіму
- 1991 — Mury w Muzeum Raju (Сьцены ў Музэі Рая)
- 1992 — Bankiet (Банкет)
- 1992 — Wojna postu z karnawałem (Вайна паста і карнавала)
- 1993 — Sarmatia (Сарматыя)
- 1993 — Szukamy stajenki (Шукаем хлеўчык)
- 1995 — Pochwała łotrostwa (Хвала зладзейству)
- 1997 — Między nami (Паміж намі)
- 1997 — Koncert '97 (Канцэрт '97) — два канцэртныя плыты
- 1999 — Dwie Skały (Дзьве скалы)
- 2000 — Dwadzieścia (5) lat później (Праз дваццаць (5) гадоў) — плыт на 20-годзьдзе «Салідарнасьці» і 25-годзьдзя публічнай дзейнасьці Яцэка Качмаркага
- 2001 — Mimochodem (Мімаходам)
- 2003 — Złota kolekcja: Źródło (Залатая калекцыя: Крыніца) — кампіляцыя
- 2003 — Złota kolekcja: Pokolenie (Залатая калекцыя: Пакаленьне) — кампіляцыя
- 2004 — Syn marnotrawny (Марнатраўны сын) — збор 22 плытоў у лічбавай вэрсіі
- 2005 — Świadectwo (Паказаньні)
- 2006 — Suplement (Дадатак) — збор 7 плытоў з раней не выдаванымі песьнямі
- 2007 — Mała Arka Noego (Малы Ноеў каўчэг) — збор з 8 раней не выдаваных плытоў
- 2007, 22 сакавіка — Arka Noego (Ноеў каўчэг) — збор з 37 плытоў (Syn marnotrawny, Suplement і Mała Arka Noego)
- 2008 — Trasa Koncertowa ’97 (Гастролі ’97) ч. I і II — адноўлены плыт «Koncert ’97»
- 2008 — Scena to dziwna (Дзіўная гэта сцэна) — збор з 5 DVD плытоў зь відэазапісамі з 1980—2001
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Песьні Качмарскага загучаць па-беларуску(недаступная спасылка)
- Наш клас(недаступная спасылка) у перакладзе Андрэя Хадановіча
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |