Эвангельле паводле Пілята
«Эвангельле паводле Пілята» (па-француску: L'Évangile selon Pilate) — другі раман францускага пісьменьніка Эрыка-Эманюэля Шміта, апублікаваны ў 2000 годзе. Тэатральная адаптацыя рамана мае назву «Мае эвангельлі» (Mes évangiles).
Эвангельле паводле Пілята | |
па-француску: L'Évangile selon Pilate | |
Жанр: | раман |
---|---|
Аўтар: | Эрык-Эманюэль Шміт |
Мова арыгіналу: | француская |
Публікацыя: | 2000 |
Сюжэт
рэдагавацьЧастка першая. У Гефсіманскім садзе Ісус разважае аб мінулых падзеях свайго жыцьця і сваім цяперашнім становішчы, асабліва засяроджваючыся ў думках на тым, што мусіць здарыцца наступным ранкам. Калі рымскія салдаты прыйдуць па яго, распрацаваная зь Юдам Іскарыётам задума па распаўсюджаньні Божага слова стане ажыцьцяўляцца. Але Ісус сумняваецца: ці насампраўдзе ён сын Божы?
Частка другая. Рымскі прэфэкт Понтыюс Пілят расказвае ў лістах да свайго брата хаду даручанага яму рассьледаваньня па пошуку зьніклага цела ўкрыжаванага чалавека па імені Ешуа.
Літаратура
рэдагаваць- Eric-Emmanuel Schmitt: L'Evangile selon Pilate, A. Michel, Paris 2000, ISBN 2-226-11674-5
- Шміт, Э.-Э. Евангелле паводле Пілата: раман / пераклад з французскай мовы Андрэя Хадановіча. — Мінск: Зміцер Колас, 2012. — 205 с — (Littera scripta)