Зьбігнеў Гэрбэрт (па-польску: Zbigniew Herbert; 29 кастрычніка 1924 — 28 ліпеня 1998) — польскі паэт, эсэіст, аўтар драматычных твораў.

Зьбігнеў Гэрбэрт
Zbigniew Herbert
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 29 кастрычніка 1924
Львоў, Польшча
Памёр 28 ліпеня 1998 (73 гады)
Варшава, Польшча
Пахаваны
Сужэнец Катажына з Дзедушыцкіх[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, эсэіст, драматург
Гады творчасьці 19501998
Жанр верш, п’еса, эсэ
Мова польская мова[1]
Дэбют «Струна сьвятла», 1956
Прэміі Эўрапейская літаратурная прэмія (1965),
Ерусалімская прэмія (1991)
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу
Афіцыйны сайт (пол.)

Біяграфія

рэдагаваць

Прозьвішча Гэрбэрт, верагодна, мае некаторыя ангельскія карані, якія прыйшлі ў Галіцыю зь Вены. Бацька паэта, Баляслаў (палова армянскай крыві), быў салдатам у Польскім легіёне падчас Другой сусьветнай вайны, абараняў Львоў. Ён быў адвакатам і працаваў у якасьці мэнэджара банку. Дзед Гэрбэрта быў настаўнікам ангельскай мовы.

Кнігі вершаў

рэдагаваць
  • 1956 «Струна сьвятла» (Struna światła)
  • 1957 «Гермес, сабака й зорка» (Hermes, pies i gwiazda)
  • 1961 «Дасьледаваньне прадмета» (Studium przedmiotu)
  • 1961 «Надпіс» (Napis)
  • 1974 «Пан Когіта» (Pan Cogito)
  • 1974 «Рапарт з Гораду ў аблозе і іншыя вершы» (Raport z oblężonego Miasta i inne wiersze)
  • 1990 «Элегія на адыход» (Elegia na odejście)
  • 1992 «Rovigo» (Rovigo)
  • 1998 «Эпілёг буры» (Epilog burzy)
  • 1998 «89 вершаў» (89 wierszy)
  • 1956 «Прыстанак філёзафаў» (Jaskinia filozofów)
  • 1958 «Іншы пакой» (Drugi poko')
  • 1960 «Рэканструкцыя паэта» (Rekonstrukcja poety)
  • 1961 «Лялькі. Мастацтва галасоў» (Lalek. Sztuka na głosy)
  • 1972 «Лісты нашых чытачоў» (Listy naszych czytelników)
Год Арыгінальная назва Па-беларуску
1962 Barbarzyńca w ogrodzie «Варвар у садзе»
1963 Martwa natura z wędzidłem «Натурморт з цуглямі»
2000 Labirynt nad morzem «Лябірынт над морам» (пасьмяротна)
2001 Węzeł gordyjski oraz inne pisma rozproszone 1948—1998 (także recenzje i publicystyka) «Гордзіеў вузел, і іншая безуважлівая пісаніна 1948—1998 (уключаючы рэцэнзіі й публіцыстыку)» (пасьмяротна)
2008 Mistrz z Delft «Майстра Дэлфт» (пасьмяротна)

Беларускія пераклады

рэдагаваць

На беларускую мову яго творы пераклалі Юрась Бушлякоў, Алег Мінкін, Серж Мінскевіч[2], Марына Казлоўская, Інэса Кур’ян, Марыя Мартысевіч, Тацьцяна Сьлінка, Ілона Урбановіч-Саўка, Андрэй Хадановіч, Марына Шода.

  • Рапарт з гораду ў аблозе: выбраныя творы / Зьбігнеў Гэрбэрт. – Wrocław : Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskiego, 2006. – 299, [1] c.
  • Зьбігнеў, Гэрбэрт. Абарона тампліераў // ARCE. № 10 (73) — 2008. С. 58—79: іл. Пераклала з польскай Марына Казлоўская паводле: Zbigniew Herbert. — Barbarzynca w ogrodzie. — Warszawa, 2004.
  • Рэканструкцыя паэта: выбраныя вершы і драма / Збігнеў Гэрбэрт. – Мінск : І. П. Логвінаў, 2009. – 242, [1] с.
  • Спроба апісання: выбраная эсэістыка / Збігнеў Гэрбэрт. – Мінск : І. П. Логвінаў, 2009. – 245, [2] с.
  • Пасланне Пана Когіта: выбраныя вершы і п’есы / Збігнеў Герберт. — Vilnius [Вільнюс] : Логвінаў, 2020. — 431, [1] с.
  • Варвар у садзе: выбраная эсэістыка / Збігнеў Герберт. — Vilnius [Вільнюс] : Логвінаў, 2020. — 425, [2] с.
  1. ^ Herbert, Zbigniew, 1924-1998 // CONOR.SI
  2. ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Зьбігнеў Гэрбэртсховішча мультымэдыйных матэрыялаў