Андрэй Хадановіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Хадановіч.
Андрэ́й Вале́р’евіч Хадано́віч (нар. 13 лютага 1973 году, Менск) — беларускі паэт, перакладчык, літаратуразнаўца, бард.
Андрэй Хадановіч лац. Andrej Chadanovič | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 13 лютага 1973 (51 год) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, перакладчык |
Мова | беларуская |
Прэміі | Прэмія імя Карласа Шэрмана (2017), Прэмія імя Натальлі Арсеньневай (2020), Крышталь Віленіцы (Славенія, 2008), прэмія імя Зьбігнева Даміняка (Польшча, 2012), Прэмія Польскага ПЭН-клюбу (2015) |
Узнагароды | Залаты апостраф (2007), Залатая літара (2004, 2013), Кніга году (2015) |
Творы на сайце Knihi.com | |
Біяграфія
рэдагавацьНавучаўся ў школе № 113, потым у школе № 162. У 1995 годзе скончыў расейскае аддзяленьне філфаку БДУ, у 1999 — асьпірантуру пры БДУ.
З 1999 да цяпер выкладае замежную (францускую) літаратуру на філфаку БДУ, а таксама вядзе заняткі ў «Перакладчыцкай Майстэрні» пры Беларускім ПЭН-цэнтры і ў Школе маладога літаратара пры Саюзе беларускіх пісьменьнікаў. Выкладаў у Ліцэі імя Якуба Коласа і Беларускім калегіюме. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру. У 2009—2017 гадох — старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру, цяпер — сябра рады арганізацыі.
Займаўся інтэлектуальнымі гульнямі («Што? Дзе? Калі?», каманда МІФ). Выступаў у журы конкурсу дзіцячай творчасьці ў межах праектаў «Дзень Зямлі. Беларусь 2003», потым у 2004—2005. У 2007 на лэйбле BMAgroup выдаў аўдыёкнігу «Абменьнік». Уваходзіць у журы шматлікіх літаратурных прэмій і конкурсаў.
На пачатку 2014 году зрабіў беларускі пераклад камэдыі Жана-Батыста Мальера «Дон Жуан» для прэм'еры спэктакля ў Купалаўскім тэатры 22 сакавіка. Рэжысэрам камэдыі стаў Анатоль Праўдзін, мастачкай касьцюмаў — Валянціна Праўдзіна, мастаком-сцэнографам — Аляксей Парай-Кошыц. Ролю Дона Жуана сыграў Павал Харланчук[1].
Перакладае на беларускую мову з ангельскай, польскай, расейскай, украінскай, францускай. Піша вершы, лімэрыкі.
Першая яго кніга выйшла ў перакладзе на ўкраінскую: «Листи з-під ковдри» («Лісты з-пад коўдры») — пераклады яго вершаў на ўкраінскую зрабілі Дзьвінка Маціяш, Максім Стрыха, Сяргій Жадан, Іван Лучук і Мар’яна Саўка.
Творчасьць Андрэя Хадановіча адрозьніваецца багацьцем і разнастайнасьцю мовы, стылістычнымі экспэрымэнтамі, іранічнасьцю стылю, а дасягненьні ўсходнеэўрапейскай «кніжнай» паэзіі спалучаюцца з элемэнтамі «нізавой» культуры (рок, рэп, гарадзкое прастамоўе).
Бібліяграфія ўласных кніг
рэдагаваць- «Листи з-під ковдри» (Київ: Факт, 2002)
- «Старыя вершы» (Менск: Логвінаў, 2003)
- «Лісты з-пад коўдры» (Менск: Логвінаў, 2004)
- «Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі» (Менск: Логвінаў, 2005)
- «From Belarus with Love» (Київ: Факт, 2005)
- «Сто лі100ў на tut.by» (Менск: Выдавецтва «Наша Ніва», 2007)
- «Święta nowego rocku» (Уроцлаў: Kolegium Europy Wschodniej, 2006)
- «Бэрлібры» (Менск: Логвінаў, 2008)
- «Несымэтрычныя сны» (Менск: Логвінаў, 2010)
- «Дэжа вю: перавыбранае» (Менск, Логвінаў, 2013)
- Кніга вершаў для дзяцей «Нататкі таткі» (Менск, Медыял, 2015).
- «Цягнік Чыкага-Токіё» (Менск, Логвінаў, 2016),
- «Школа травы» (Менск, Кнігазбор, 2019)
Бібліяграфія перакладаў
рэдагаваць- Юры Андруховіч «Уводзіны ў геаграфію» (Менск, Каўчэг, 2005, адзін зь перакладчыкаў, іншая перакладчыца - Марына Шода).
- Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі «Сёмае неба» (Менск, Логвінаў, 2006, укладальнік і адзін зь перакладчыкаў, іншыя перакладчыкі: Лявон Баршчэўскі, Вадзім Болбас, Галіна Герасіна, Леанід Дранько-Майсюк, Інэса Кур’ян, Алег Лойка, Марыя Мартысевіч, Серж Мінскевіч, Марына Шода).
- Чэслаў Мілаш «Іншага канца сьвету ня будзе» (Wrocław, Kolegium Europy Wschodniej, 2007, укладальнік і адзін зь перакладчыкаў, іншыя перакладчыкі: Лявон Баршчэўскі, Яўген Буры, Юрась Бушлякоў, Алег Мінкін, Алесь Разанаў, Мікола Раманоўскі, Алесь Чобат, Ян Чыквін).
- Зьбігнеў Гэрбэрт «Рапарт з Гораду ў аблозе» (Wrocław, Kolegium Europy Wschodniej, 2007, укладальнік і адзін зь перакладчыкаў, іншыя перакладчыкі: Юрась Бушлякоў, Марына Казлоўская, Інэса Кур’ян, Марыя Мартысевіч, Серж Мінскевіч, Тацяна Сьлінка, Ілона Урбановіч-Саўка).
- Зьбігнеў Гэрбэрт «Рэканструкцыя паэта» (Менск, Логвінаў, 2009, укладальнік і адзін зь перакладчыкаў).
- Чэслаў Мілаш «Выратаваньне» (Менск, Логвінаў, 2011, укладальнік і адзін зь перакладчыкаў, іншыя перакладчыкі: Лявон Баршчэўскі, Антон Францішак Брыль, Яўген Буры, Юрась Бушлякоў, Кацярына Маціеўская, Алег Мінкін, Алесь Разанаў, Мікола Раманоўскі, Алесь Чобат, Ян Чыквін, Ганна Янкута).
- Андрэй Хадановіч чытае Чэслава Мілаша (аўдыёкніга, разам з музыкай гурта “Рацыянальныя дыета”, 2011).
- Эрык-Эманюэль Шміт «Эвангельле паводле Пілята» (Менск: Зьміцер Колас, 2012).
- «Разам з пылам: Калекцыя перакладаў» (аўтарская анталёгія, Менск: «Кнігазбор», 2013).
- Рышард Крыніцкі «Дакрануцца…» (Менск, Логвінаў, 2013).
- Віслава Шымборска «Канец і пачатак» (Менск, Логвінаў, 2013, укладальнік і адзін зь перакладчыкаў).
- Аляксандр Фрэдра «Помста» (у кнізе Аляксандра Фрэдра «Помста: камедыі», Менск, Логвінаў, 2013, камедыю “Дзявочыя зарокі” пераклала Марыя Мартысевіч).
- Эва Ліпска «Дзень усіх жывых» (Менск, Логвінаў, 2015).
- Богдан Задура «Труны з Ікеі» (Менск, Логвінаў, 2016).
- Яцэк Качмарскі «Муры». Андрэй Хадановіч сьпявае Яцка Качмарскага. (Wrocław, Kolegium Europy Wschodniej, 2014).
- Сяргій Жадан «Украінскія авіялініі» (Тэрнопаль, Крок, 2015).
- Шарль Бадлер «Выбраныя вершы» (Менск, Выдавец Зьміцер Колас, 2016).
- Дарота Коман «36 квадратных мэтраў думак» (Менск, Логвінаў, 2017).
- Ўільям Батлер Ейтс «Выбраныя вершы» (Менск, Выдавец Зьміцер Колас, 2017, адзін зь перакладчыкаў, іншыя перакладчыкі: Лявон Баршчэўскі, Антон Францішак Брыль, Ганна Янкута).
- Эдгар По «Крумкач», «Эльдарада» ў кнізе Эдгара По «Выбраныя вершы» (Менск, Выдавец Зьміцер Колас, 2017).
- Тумас Транстромер «Пад вольным небам» (Менск, Выдавец Зьміцер Колас, 2017, адзін зь перакладчыкаў, іншыя перакладчыкі: Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Алеся Башарымава).
- Гуніла Бергстрэм «Суперкніга пра Біла з Болаю (Біл разумны, а Бола вясёлая)». (Менск, Кнігазбор, 2017, падрадкоўны пераклад са шведзкай Алесі Башарымавай і Надзі Кандрусевіч).
- Арцюр Рэмбо «Выбранае. (Менск, Выдавец Зьміцер Колас, 2018).
- Сяргій Жадан «Вершы» (Мінск, Выдавец Зьміцер Колас, 2018).
- Святлана Алексіевіч «Цынкавыя Хлопчыкі» (Менск, Логвінаў, 2018).
- Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі «Выбранае» (Менск, Зьміцер Колас, 2019).
- Зьбігнеў Гэрбэрт «Пасланне Пана Когіта» (Менск, Логвінаў, 2020, адзін зь перакладчыкаў, іншыя перакладчыкі: Юрась Бушлякоў, Марына Казлоўская, Алег Мінкін, Марыя Мартысевіч, Серж Мінскевіч, Таццяна Слінка, Ілона Урбановіч-Саўка).
- Андрэй Сэн-Сэнькоў «Лёгкі, як атлетыка» (Free Poetry, Чалябінск-Менск, 2020).
- Сямён Ханін «Уключаючы рэшту» (Менск, Логвінаў, 2020).
Прэміі і ўзнагароды
рэдагаваць- Ляўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2007)
- Ляўрэат прэміі «Залатая літара» (2004, 2013)
- Кніга году (2015, за кнігу «Нататкі таткі»)
- «Крышталь Віленіцы» (Славенія, 2008)
- Ляўрэат прэміі імя Зьбігнева Даміняка (Польшча, 2012)
- Ляўрэат прэміі Польскага ПЭН-клюбу (2015)
- Ляўрэат прэміі імя Карласа Шэрмана (2017, за пераклад зборніка вершаў Шарля Бадлера)
- Ляўрэат прэміі імя Натальлі Арсеньневай (2020, за кнігу «Школа травы»)
- Ляўрэат польскай прэміі Ежы Гедройца ад газеты «Rzeczpospolita» (прысуджаецца за «паглыбленьне дыялёгу між народамі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы»).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Марыя Серафімава. Дон Жуан загаворыць па-беларуску // Жырандоля. — 22 сакавіка 2014. — № 7 (224).
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- YouTube-канал ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ
- Відэаінтэрв'ю з Андрэем Хадановічам у праграме «Кантэкст»
- Відэавершы на kamunikat.org
- Андрэй Хадановіч у праекце «Аўдыятэка»
- Андрэй Хадановіч на Lyrikline
- Верш «Шнуркі» ў сэрыі відэа «Чорна-белыя вершы»
- Блог Андрэя Хадановіча на сайце Livejournal.com
- Слідами Андрея Хадановича — украінскі сайт пра Хадановіча. Калекцыя яго вершаў, артыкулы, інтэрвію, рэцэнзіі
- Творы Хадановіча на «Беларускай палічцы»