Чалавек з жалеза
«Чалаве́к з жале́за» (па-польску: Człowiek z żelaza) — польскі драматычны фільм 1981 году рэжысэра Анджэя Вайды. Фільм зьяўляецца працягам «Чалавека з мармуру». Створаны ў пэрыяд паслабленьня цэнзуры паміж 1980 годам і абвяшчэньнем ваеннага становішча ў сьнежні 1981 году. Распавядае пра рух «Салідарнасьць». У эпізадычных ролях занятыя, між іншымі, Ганна Валентыновіч і Лех Валэнса. У фільме выкарыстоўваюцца фрагмэнты хранікальных здымкаў страйку на Гданьскай вэрфі. Фільм здабыў Залатую пальму на кінафэстывалі ў Канах у 1981 годзе і быў намінаваны на Оскара.
Чалавек з жалеза | |
па-польску: Człowiek z żelaza | |
Жанр | драматычны фільм[1] і гістарычны фільм |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
У ролях |
|
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Halina Prugar-Ketling[d] |
Мастак | Allan Starski[d] |
Вытворчасьць | Zespól Filmowy "X"[d] |
Распаўсюд | United Artists[d] і Netflix |
Дата выхаду | 1981 |
Працягласьць | 147 хвіліна |
Краіна | |
Мова | польская мова |
Старонка на IMDb |
Сюжэт
рэдагавацьПадзеі адбываюцца ў 1980 годзе ў Польшчы. Радыёжурналіст Вінкель (Марыян Апаня) атрымлівае заданьне зрабіць кампрамэтуючы рэпартаж пра лідэра страйкавага камітэту гданьскай вэрфі Мацека Томчыка (Ежы Радзівіловіч). Бацька Мацькі быў забіты падчас выступаў працоўных у сьнежні 1970 году. Падчас падрыхтоўкі рэпартажу Вінкель сустракаецца з рознымі людзьмі, якія добра ведаюць Томчыка, сярод якіх яго жонка (Крысьціна Янда), арыштаваная ўладамі. Падчас працы ляяльнасьць журналіста да рэжыму падвяргаецца выпрабаваньню.
Дадатковыя зьвесткі
рэдагавацьЗьмешчаная ў фільме сцэна з пошукам магілы Мацеюша Біркута, паходзіць са створанага ў 1976 годзе фільму «Чалавек з мармуру», але тады ўлады не дазволілі зьмясьціць яе ў фільме[6].
Крыніца
рэдагаваць- ^ а б http://www.imdb.com/title/tt0082222/
- ^ а б в http://stopklatka.pl/film/czlowiek-z-zelaza
- ^ а б в г д http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=3244.html
- ^ а б в г д е ё ж з http://www.imdb.com/title/tt0082222/fullcredits
- ^ а б в г д е ё ж з Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- ^ Andrzej Zawistowski: Jak rzeźbiono Człowieka z marmuru?. "Biuletyn IPN" nr 3/2010, s. 63–68.