Катынь (фільм)
польскі фільм 2007 року
Ка́тынь (па-польску: Katyń) — фільм рэжысэра Анджэя Вайды. Фільм распавядае пра Катынскі расстрэл і зьняты паводле кнігі Анджэя Мулярчыка «Post mortem. Катынская гісторыя» («Post mortem. Opowieść katyńska»). Здымкі распачаты 3 кастрычніка 2006, скончаныя 9 студзеня 2007. Урачыстая прэм’ера адбылася 17 верасьня 2007 — на гадавіну ўваходу Чырвонай Арміі на тэрыторыю Другой Рэчы Паспалітай.
Катынь | |
Katyń | |
Жанр | ваенны фільм[d][1][2][3], драматычны фільм[3], гістарычны фільм і экранізацыя літаратурнага твору[d] |
---|---|
Рэжысэр | Анджэй Вайда |
Сцэнарыст | Анджэй Вайда Пшэмыслаў Навакоўскі Уладыслаў Пасікоўскі |
Прадусар | Міхал Квецінскі |
У ролях | Мая Асташэўска Артур Жміеўскі Павал Малашынскі |
Кампазытар | Кшыштаф Пэндэрэцкі |
Апэратар | |
Мантаж | Міленя Федлер Рафал Лістапад |
Вытворчасьць | ITI Cinema |
Распаўсюд | Vue Movie Distribution[d] |
Дата выхаду | 17 верасьня 2007 (17 гадоў таму) |
Працягласьць | 125 хвілін |
Краіна | Польшча |
Мова | польская, нямецкая, расейская |
Бюджэт | 15 000 000 PLN (4 млн €) |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
Сюжэт
рэдагавацьСюжэт фільма пачынаецца 17 верасьня 1939 году і сканчаецца ўвосень 1945. У фільме фактычна чатыры галоўных лініі. Гэта лёсы чатырох польскіх афіцэраў і, у першую чаргу, лёсы іх сваякоў, якія ня ведаюць праўды, але здагадваюцца аб ёй. Гэта фільм аб жанчынах, якія чакаюць, ня вераць у сьмерць, спадзяюцца.
Акторы
рэдагаваць- Артур Жміеўскі — Анджэй, ратмістар 8 Палка Ўланаў
- Мая Асташэўская — Ганна, жонка Анджэя
- Анджэй Хыра — Ежы, паручнік 8 Палка Ўланаў, сябра Анджэя
- Вікторыя Гансеўская — Вераніка «Ніка», дачка Анджэя і Ганны
- Уладыслаў Кавальскі — Ян, бацька Анджэя
- Мая Камароўская — Марыя, маці Анджэя
- Ян Энглярт — генэрал
- Данута Стэнка — Ружа, жонка генэрала
- Агнешка Кавёрская — дачка Ружы і генэрала
- Станіслава Цэлінская — гаспадыня ў доме генэрала
- Павал Малашынскі — Пётар, паручнік-пілёт, інжынэр
- Магдалена Цялецкая — Агнешка, сястра паручніка-пілота
- Агнешка Глінская — Ірэна, сястра паручніка-пілота
- Ганна Радван — Эльжбэта, братава Анны
- Антоні Паўліцкі — Тадэўш, сын Эльжбэты
- Сяргей Гармаш — савецкі капітан Папоў
- Альгерд Лукашэвіч — сьвятар
Узнагароды
рэдагаваць- Намінацыя на Оскар-2008 як лепшы замежны фільм. Трапіў у шорт-ліст зь 5 фільмаў, што намінаваліся на прэмію.
- Галоўная ўзнагарода Polskie Nagrody Filmowe — Orły 2008 (усяго атрымана 7 статуэтак ў розных катэгорыях).
- Эўрапейскі кінапрыз (European Film Awards) за 2008 год атрымала Магдалена Беджыцка ў катэгорыі Prix D’Excellence за касьцюмы да фільму.
Цікавя факты
рэдагаваць- Прэм’ера фільму ў Беларусі адбылася 18 красавіка 2010 году на канале БТ а 15:40. Фільм дубляваны па-беларуску. Якраз у гэты ў Польшчы адбывалася пахаваньне прэзыдэнта Леха Качынскага[4].
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт фільма (анг.) (пол.)
- Гэта фільм і пра майго дзядулю