Анатоль Мяльгуй

Анатоль Мяльгуй (нарадзіўся 14 сьнежня 1957 году, Менск) — журналіст, публіцыст, музычны крытык і аналітык. Сябра Саюзу журналістаў Беларусі.

Анатоль Мяльгуй
Анатоль Мітрафанавіч Мяльгуй
Род дзейнасьці журналіст
Дата нараджэньня 14 сьнежня 1957
Месца нараджэньня Менск, Беларуская ССР, СССР
Дата сьмерці 22 красавіка 2017(2017-04-22) (59 гадоў)
Месца сьмерці
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак журналіст
Месца працы
Бацька Мітрафан Мяльгуй
Узнагароды Мэдаль імя Яна Масарыка
Сайт mialguj.ucoz.org

БіяграфіяРэдагаваць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1989). З 1982 году пазаштатны карэспандэнт газэты «Чырвоная змена», адзін зь вядучых музычнай старонкі «Нотны аркуш» (разам зь Вітаўтам Мартыненкам). У 1985 годзе стаў пераможцам І Усесаюзнага конкурсу знаўцаў рок-музыкі, што наладзіў часопіс «Студенческий меридиан» (Масква). У 1986 годзе быў абраны старшынём першага беларускага рок-клюбу «Няміга» (Менск). Удзельнічаў у арганізацыі першых беларускамоўных рок-фэстаў «Тры колеры-І» (упершыню на вялікую сцэну выйшлі гурты «Бонда», «Магістрат», «Мінск», 1986) і «Тры колеры-ІІ» (упершыню на вялікай сцэне — гурты «Мроя», «Зарціпо(be)», 1987).

Аўтар шматлікіх публікацыяў і крытычных матэрыялаў, прысьвечаных праблемам нацыянальнай культуры, стану беларускай мовы ў краіне, сучасных музычных кірункаў у Беларусі. Сумесна з журналістам Вітаўтам Мартыненкам у 1989 годзе ў выдавецтве БІНіМ (Нью-Ёрк) выдалі першую беларускую рок-энцыкляпэдыю «Праз рок-прызму». У 2006 годзе пабачыла іх новая сумесная кніга, прысьвечаная сучаснай беларускай музычнай культуры «222 альбомы беларускага року і ня толькі…»[1]. Выданьне адзначана спэцыяльным прызам арганізатараў «Рок-каранацыі — 2006».

Сябра культурна-асьветнага клюбу «Спадчына». Узнагароджаны мэдалём Камітэту ўшанаваньня клюбу «Спадчына» з выявай «Пагоні» за «…актыўную і плённую працу на ніве беларускай нацыянальнай журналістыкі, за сьмелае адстойваньне права беларускага народу на дзяржаўны сувэрэнітэт» (1998), а таксама срэбраным пярсьцёнкам з выявай «Пагоні» і дэвізам «Жыве Беларусь» за «…дабрачынны і самаахвярны ўклад у падрыхтоўку і выданьне альманаха „Скрыжалі «Спадчыны-4»“» (2005). Узнагароджаны Міністэрствам замежных справаў Чэскай Рэспублікі мэдалём імя Яна Масарыка, «…у падзяку за карыснае супрацоўніцтва ў паглыбленьні беларуска-чэскіх стасункаў» (2007).

БібліяграфіяРэдагаваць

ЛітаратураРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць