Манпэлье (футбольны клюб)

францускі футбольны клюб

«Манпэлье» (па-француску: Montpellier Hérault Sport Club) — францускі футбольны клюб з гораду Манпэлье, дэпартамэнту Эро. Заснаваны ў 1974 годзе ў выніку зьліцьця двух клюбаў «Montpellier-Littoral FC» і «AS Paillade». Чэмпіён Францыі (2012) і двухразовы ўладальнік Кубка Францыі. Хатняй арэнай з 1976 году зьяўляецца стадыён «Стад дэ ля Масон», які здольны зьмясьціць амаль 33 тысячы чалавек. Пасьля перамогі ў Кубку Францыі ў 1929 годзе, «Манпэлье» ў 1932 годзе прымаў удзел у першым сэзоне чэмпіянату Францыі па футболе разам зь дзевятнаццацю іншымі клюбамі. У 1974 годзе клюб быў набыты францускім прадпрымальнікам Люі Нікаленам, які зьяўляецца прэзыдэнтам і асноўным акцыянэрам клюбу й па сёньняшні дзень. Цяперашнюю назву каманда атрымала ў 1989 годзе, а да гэтага часу каманда называлася «Montpellier Paillade Sport Club».

Манпэлье
HSC Montpellier Logo.png
Поўная назва Montpellier Hérault Sport Club
Заснаваны 1974
Горад Манпэлье, Францыя
Стадыён Стад дэ ля Масон
Умяшчальнасьць: 32 950
Кіраўнік Ляран Нікален[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2021—2022 13 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Афіцыйны сайт

За клюб у свае часы гулялі некалькі вядомых гульцоў, у першую чаргу Ляран Блян, які ў цяперашні час зьяўляецца галоўным трэнэрам зборнай Францыі па футболе. Блян таксама зьяўляецца найлепшым бамбардзірам клюбу ўсіх часоў. Эрык Кантана, Ражэ Міла й Карляс Вальдэрама таксама абаранялі колеры клюбу. У 2001 годзе «Манпэлье» стварыў жаночую футбольную каманду.

ГісторыяРэдагаваць

Манпэлье быў заснаваны ў 1919 годзе пад назвай «Stade Olympique Montpelliérain» асацыяцыяй «Générale Sportive Montpelliéraine», якая складалася з заможных і амбіцыйных грамадзянаў Манпэлье. Стварэньне спартовага клюбу ў горадзе вялося з 1914 году, аднак, ідэя памерла з-за Першай сусьветнай вайны. Пасьля стварэньня спартовы клюб налічваў каманды па такім відам спорту як футбол, рэгбі, лёгкая атлетыка, тэніс і бокс. Штаб-кватэра клюбу знаходзіцца ў мясцовым кафэ. Празь некалькі месяцаў існаваньня футбольная каманда клюбу аб’ядналася зь іншым мясцовым клюбам «La Vie au Grand Air du Languedoc» (VGAL), які быў сфармаваны ў жніўні 1917 году й спэцыялізавалася выключна на футболе.

Пасьпяховае зьліцьцё з VGAL і набыцьцё гульцоў клюбу дазволіла «Манпэлье» лёгка адаптавацца ў спорце. Клюб у першыя гады свайго станаўленьня гуляў у лізе Division d'Honneur Sud-Est. У 1925 годзе клюб кіраваўся шатляндцам Вікторам Гібсанам. У тым жа годзе, «Манпэлье» перажыў унутраны крызіс пасьля таго, як Футбольная фэдэрацыя Францыі выявіла, што клюб быў вінаваты ў фінансавых злоўжываньнях. Прэзыдэнт клюбу быў адхілены ад футболу на пяць гадоў і «Манпэлье» быў паніжаны ў клясе. У выніку штрафы прывялі да сыходу шэрагу гульцоў. У рамках намаганьняў па аднаўленьні, клюб зьмяніў сваю назву на «Sports Olympiques Montpelliérains» і запрасіў шэраг новых гульцоў, у першую чаргу Браніслава Секуліча, Ражэра Ральё й трох братоў Крамэраў са Швайцарыі. Працэс аднаўленьня быў неадкладны, клюб адразу ж вярнуўся ў лігу пасьля аднаго сэзону. У 1929 годзе клюб выйграў свой першы буйны трафэй, Кубак Францыі. У фінальнай гульні супраць клюбу «Сэт» каманда дамаглася перамогі зь лікам 2:0, галы ў той сустрэчы забілі Агюст Крамэр і Эдмон Крамэр.

ДасягненьніРэдагаваць

СкладРэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
3   Аб Ісыяга Сыльля 1994
4   Аб Бубакар Куятэ 1997
5   Аб Пэдру Мэндыш 1990
6   Аб Крыстафэр Жульен 1993
7   Нап Арно Нардэн 1998
9   Нап Валер Жэрмэн 1990
10   Нап Стэфі Мавідыдзі 1998
11   ПА Тэжы Саванье (капітан) 1991
12   ПА Жардан Фэры 1992
13   ПА Жарыс Шатар 2001
14   Аб Максім Эстэв 2002
15   Аб Матыяс Суарэс 1996
16   Бр Дымітры Бэрто 1998
17   Аб Тэо Сэнт-Люк 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18   ПА Лео Леруа 2000
21   Нап Эль Ваі 2003
22   ПА Каліль Фаяд 2004
26   Аб Тыбо Тама 2001
27   Аб Фэту Маўаса (ар. Бруге) 1998
28   Нап Бэні Макуана 2002
29   Аб Энзо Чато 2002
30   Бр Матыс Карвальлю 1999
40   Бр Бэнжамэн Лякомт 1991
75   Аб Мамаду Сако 1990
77   Аб Фаляй Сако (ар. Віторыя Г.) 1995
90   Бр Бінгуру Камара 1996
99   Нап Вагбі Хазры 1991
  Нап Яніс Гермуш 2001

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць